20 красавiка 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Падазрэнні наконт «Захада-2017» апраўдаліся

3
NATO: Падазрэнні наконт «Захада-2017» апраўдаліся
ФОТА: АЛЯКСЕЙ ЯНАЎ/«ТРК ЗВЕЗДА»

Маштабы і геаграфія манеўраў выявіліся большымі, чым было заяўлена першапачаткова.

У NATO ўпэўненыя, што падазрэнні аб расейска-беларускіх вучэннях «Захад-2017» былі апраўданымі. «Для поўнай ацэнкі спатрэбіцца некалькі тыдняў, але ўжо цяпер зразумела, што маштаб і геаграфічны ахоп вучэнняў «Захад-2017» выявіліся істотна большымі за першапачатковыя заявы (Масквы і Менска. - Рэд.)», - паведаміла афіцыйная прадстаўніца NATO Аана Лунгеску газеце Süddeutsche Zeitung (пераклад - dw.com) чацвер, 21 верасня.

Паводле яе слоў, гэтыя манеўры адбываліся не толькі на тэрыторыі Беларусі, Калінінграда, Ленінградскай вобласці і ў акваторыі Балтыйскага мора, як анансавалася перад пачаткам вучэнняў. Адначасова «істотныя» вучэнні праходзілі ў Арктыцы, на Далёкім Усходзе, у Чорным моры недалёка ад мяжы з Украінай, а таксама ў Абхазіі, прычым прадстаўнікі расейскіх уладаў афіцыйна звязвалі некаторыя з іх з манеўрамі «Захад-2017», дадала Лунгеску.

У Паўночнаатлантычным альянсе мяркуюць, што вучэнні «Захад-2017» імітавалі «відавочна шырокі канфлікт паміж дзяржавамі» і што ў іх быў задзейнічаны «поўны спектр расейскіх і беларускіх узбраенняў», уключаючы вайсковы флот, субмарыны, знішчальнікі, танкі, артылерыю і міжкантынентальныя балістычныя ракеты.

NATO мяркуе, што ў манеўрах РФ і Беларусі напраўду ўдзельнічалі значна больш вайскоўцаў, чым было афіцыйна абвешчана. Раней Менск і Масква паведамлялі аб 12700 вайскоўцаў. У альянсе пакуль не называюць канкрэтных лічбаў, але кажуць пра «некалькі дзясяткаў тысяч жаўнераў», якія былі задзейнічаныя ў «Захад-2017». Венскі дакумент АБСЕ абавязвае краіны-арганізатары вайсковых манеўраў дапусціць на іх замежных назіральнікаў, калi колькасць удзельнічае іх асабістага складу перавышае 13 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках