20 красавiка 2024, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грошы паклалі яму ў партфель каля будынка Менгарвыканкама»

29
«Грошы паклалі яму ў партфель каля будынка Менгарвыканкама»
МІКАЛАЙ ПЕТРАМОВІЧ
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

У Менску судзяць «дэпутата» -камуніста Петрамовіча, які ўцёк з $500 тысячамі.

Сёння, 22 верасня, пачаўся суд над былым намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Менска і дэпутатам Менгарсавета ад Камуністычнай партыі Мікалаем Петрамовічам. Ён быў затрыманы ў лютым 2017 года паводле падазрэння ў махлярстве. Чыноўнік узяў у пазыку вялікую суму і знік з грашыма. Разбіральніцтва праходзіць у судзе Першамайскага раёна. Абвінавачванне падтрымлівае Кацярына Высоцкая, суддзя - Анастасія Папко. Справа апісана ў 16 тамах, тэкст абвінавачвання заняў блізу 40 старонак.

Петрамовіч прыкметна схуднеў. Трымаецца спакойна, пакуль пракурор зачытвае абвінавачанне, ён пазначае нешта ў сшытку, зрэдку азірае пацярпелых, сваіх знаёмых - яны занялі дзве лавы ў зале суда, паведамляе kp.by.

- У перыяд са жніўня 2008 да 26 кастрычніка 2016 шляхам падману спрабаваў завалодаць чужой маёмасцю, - зачытвае дзяржабвінаваўца. Усяго абвінавачваны завалодаў грашыма на агульную суму больш за 1 млн рублёў, або блізу $500 тысяч. У справе фігуруе больш за 30 пацярпелых. Петрамовіч браў у знаёмых вялікія сумы грошай на розных падставах: нібыта збіраўся дапамагчы ў будаўніцтве кватэры, абяцаў дапамагчы купіць або прадаць аўтамабілі, браў у пазыку для асабістых патрэб, для развіцця бізнэсу. Сумы хабараў - ад $1000 да $30 000.

Былога чыноўніка вінавацяць паводле некалькіх артыкулаў крымінальнага кодэксу: замах на махлярства ў асабліва вялікай суме, дапамога ў дачы хабару, падбухторванне да дачы хабару паўторна або ў вялікай суме, падрыхтоўка да дачы хабару паўторна або ў вялікай суме.

- Безумоўна, прызнаю сваю віну ў поўным аб'ёме, нягледзячы на шматлікія супярэчнасці. Гэтыя дзеянні я ўчыніў, - сказаў Петрамовіч пасля таго, як яму было зачытанае абвінавачванне. Былы чыноўнік папрасіў дапытаць яго пасля апытання пацярпелых, спасылаючыся на цяжкі эмацыйны стан.

У судзе дапыталі пацярпелых паводле справы.

- Першую суму я пазычыў яму ў 2012 годзе, тады ён працаваў на «Інтэграле» начальнікам аддзела. Петрамовіч сказаў, што хоча пазычыць тысячу даляраў для рамонту аўтамабіля. Грошы абяцаў вярнуць на першае патрабаванне, тэрміну вяртання і адсоткаў не было. Распіску не пісалі: я ведаў яго як прыстойнага чалавека, давяраў яму, - кажа 46-гадовы кіроўца Алег К. Праз 3 месяцы мужчына папрасіў вярнуць грошы, але Петрамовіч прасіў пачакаць. Пазней ён папрасіў калегу пазычыць яшчэ 14 тысяч для развіцця бізнэсу.

- Я пазычыў яму гэтыя грошы. У 2013 ён зноў звярнуўся да мяне з просьбай пазычыць 10 тысяч даляраў. Я сказаў, што падумаю, і праз некалькі дзён пазычыў яму гэтыя грошы. Я яму верыў - мы кожны дзень стэлефаноўваліся, сустракаліся, ён казаў, што бізнэс раскручваецца і хутка грошы будуць. У 2015 ён зноў папрасіў 10 тысяч. Гэтым разам я папрасіў яго напісаць распіску.

Агулам Мікалай Петрамовіч завінаваціўся гэтаму пацярпеламу 35 тысяч даляраў. Са слоў Алега К., гэтую суму яму дагэтуль не вярнулі. У судзе высветлілася, што $ 4 тысяч належалі Алегу К, астатнюю суму ён і сам пазычаў. У міліцыю пацярпелы не звяртаўся - чакаў, што Петрамовіч верне грошы.

- Я думаў, што пры ягонай пасадзе ён можа аддаць пазыку. Калі ён працаваў на «Інтэграле», у яго быў аўтарытэт, ён дапамагаў людзям.

Абвінавачаны так пракаментаваў сведчанні пацярпелага.

- Я вярнуў яму ўсю суму, і нават больш - з адсоткамі. Калі б я нічога не аддаваў, чалавек не стаў бы пазычаць грошы некалькі разоў. Нягледзячы на гэта, я прашу ў Алега Георгіевіча прабачэння. Мабыць, яго падкупіла смага зарабіць, - сказаў Мікалай Петрамовіч.

«Грошы паклаў яму ў партфель каля будынка Менгарвыканкама»

- У 2014 ён папрасіў пазычыць 4 тысячы даляраў на некалькі месяцаў, - распавядае яшчэ адзін пацярпелы, 30-гадовы слесар Віктар В. - Петрамовіч абяцаў, што будзе ўзнагароджанне. Праз паўгода грошы вярнуў, але без адсоткаў.

У 2014 абвінавачаны прапанаваў Віктару дапамогу ў кватэрным пытанні. Сказаў, што ў яго ёсць знаёмы, які прадае кватэру коштам ніжэйшым за рынкавы.

- Растлумачыў, што знаёмы пабудаваў кватэру ў Малінаўцы плошчай 50 кв м і прадае за 35 тысяч. Я павінен быў для пачатку заплаціць 11 тысяч даляраў. Мікалай Георгіевіч патлумачыў, што з'яўляецца асабістым гарантам угоды - падставы не давяраць яму не было.

У красавіку 2016 Віктар В. перадаў Петрамовічу яшчэ $ 10 тысяч проста каля будынка Менгарвыканкама.

- Грошы я паклаў яму ў партфель. У той дзень я павінен быў сустрэцца з уласнікам кватэры, але Петрамовіч сказаў, што чалавек пакуль заняты. Паказаў мне план дома - я ўбачыў дакументы, зразумеў, што дзеянні ідуць. У кастрычніку 2016 года я перадаў яшчэ 4 тысячы. Пытаўся, калі мне вернуць грошы, але моцна не намагаў - разумеў, што Петрамовіч працуе на высокай пасадзе, у яго ўвесь час пасяджэнні, мала вольнага часу. Усяго Петрамовіч павінен вярнуць мне 25 тысяч даляраў.

Суд паводле гэтай справы трывае.

МІКАЛАЙ ПЕТРАМОВІЧ ДА АРЫШТУ
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Дасье

Мікалай Петрамовіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў вёсцы Жыровічы Гарадзенскага раёна. Вучыўся ў Акадэміі МУС і ў Маскоўскім юрыдычным інстытуце. Скончыў таксама Акадэмію кіравання. Жанаты, двое дзяцей.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках