29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руды напісаў кнігу пра тое, як «раскадаваць» беларуса

10
Руды напісаў кнігу пра тое, як «раскадаваць» беларуса

Аўтар «Фінансавай дыеты» спрабуе растлумачыць, чаму ў Беларусі не працуюць рацыянальныя эканамічныя стымулы.

Экс-памочнік Лукашэнкі, пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды на сваёй старонцы ў твітэры анансаваў выхад сваёй другой кнігі. Кніга «Бо так пастанавілі мы: эканоміка паводзін Беларусі і яе раскадаванне» павінна з'явіцца ў продажы ў лістападзе-снежні.

«Гэтая кніга пра беларусаў. Як асаблівасці іх мыслення і паводзін уплываюць на эканоміку? Як іх змяніць? Як раскадаваць беларускую эканоміку і вывесці яе на траекторыю росту? Адказы на гэтыя пытанні дае гэтае міждысцыплінарнае даследаванне паводзінаў эканомікі Беларусі», - гаворыцца ў анатацыі.

«Без раскадавання «Фінансавая дыета» вядзе да грашовага голаду і не ратуе ад інфляцыі. Чаму ў беларускай эканоміцы не спрацоўваюць рацыянальныя фінансавыя стымулы?» - адзначае аўтар.

- «Бо так пастанавілі мы» - адказ і адказнасць беларусаў. Пад уплывам інфармацыйна-культурнага асяроддзя ў іх складваюцца такія рысы, як двухдумства, арыентацыя на савецкае мінулае, патэрналізм ды іншыя, якія ўплываюць на эканоміку. Раскадаванне магчымае шляхам дыялогу, укаранення ўніверсальных міжнародных каштоўнасцяў (напрыклад, з дапамогай замежных інвестараў), інстытуцыяналізацыі, асветнага патэрналізму, грамадскага падштурхоўвання і гэтак далей. Гэта сфармуе ў беларусаў новыя рысы, такія як пэўнасць, адкрытасць, плюралізм і іншыя, агульную самасвядомасць, пачуццё незалежнасці, адказнасці і выведзе на траекторыю ўстойлівага эканамічнага росту.

Пасля гучнага поспеху першай кнігі Рудога, «Фінансавай дыеты», жанр эканамічнага нон-фікшэна стаў вельмі папулярным у Беларусі, справакаваўшы шэраг дыскусій пра будучыню краіны і структурныя рэформы ў ключавых галінах. Кніга выйшла таксама на ангельскай мове.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках