17 красавiка 2024, Серада, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перамагаюць толькі тыя, хто змагаецца за свабоду»

2
«Перамагаюць толькі тыя, хто змагаецца за свабоду»

Затрыманне Мікалая Статкевіча можна расцаніць як бяссілле ўлады.

Актывістка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з Магілёва Вольга Тышкевіч пракаментавала затрыманне палітыка Мікалая Статкевіча.

«Затрыманне лідара апазіцыі Мікалая Статкевіча, які змагаецца за інтарэсы краіны, інтарэсы народа, можна расцаніць толькі як бяссілле ўлады, немагчымасць развязаць ні палітычныя, ні эканамічныя праблемы.

Дэманстрацыя сілы шляхам затрымання апазіцыянераў не вырашыць абвостранай сітуацыі беспрацоўя, заняпаду эканомікі і вывад краіны з датацыйна стратнага стану... Людзі, якія пазбавіліся працы, шукаюць яе ў іншых краінах, тыя, якія яшчэ маюць працу, не бачаць будучыні для сваіх дзяцей і для сябе. Прадпрымальнікі закрываюць свой бізнэс, нават тыя, у якіх ёсць невялікі прыбытак, займаюцца атрыманнем пасведчання на жыхарства ў Літве і Польшчы. Значная частка з'язджае ў Расейскую Федэрацыю.

Выратаваць краіну ад заняпаду могуць толькі беларусы, аб'яднаўшыся ў адных мэтах, спыніўшы ўсе звады і рознагалоссі... Перамагаюць толькі тыя, хто змагаецца за свабоду... Будучыню для нашых дзяцей можам здабыць толькі мы самі!», - напісала Вольга Тышкевіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках