19 красавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месца для помніка княгіні Вользе ў Віцебску падрыхтуюць за мільён рублёў

12
Месца для помніка княгіні Вользе ў Віцебску падрыхтуюць за мільён рублёў

ЖКГ пачаў падрыхтоўку месца для ўстаноўкі манумента на вуліцы Леніна.

У цэнтры Віцебска ўсё ж з'явіцца помнік кіеўскай княгіні Вользе, якую згодна з легендай лічаць заснавальніцай горада. ЖКГ пачаў падрыхтоўку месца для ўстаноўкі манумента на вуліцы Леніна, піша vitebsk.cc.

Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка абвясціла тэндэр на капітальны рамонт вуліцы Леніна з прылеглай тэрыторыяй: добраўпарадкаванне тэрыторыі для размяшчэння помніка заснавальніцы горада - святой роўнаапостальнай княгіні Вользе (2-я чарга будаўніцтва, 9 пускавы комплекс, карэкціроўка).

У дакументацыі тэндэру не пазначана, дзе канкрэтна будуць праводзіцца працы падрыхтоўкі месца для ўстаноўкі помніка. Нагадаем, што конкурс на стварэнне помніка легендарнай заснавальніцы горада праходзіў у 2009 і 2010 гадах. Тады перамог праект менскага скульптара Уладзіміра Слабодчыкава, які планавалі ўсталяваць на рагу вуліцы Леніна і праспекта Фрунзе ў так званай «Яме», недалёка ад Летняга амфітэатра.

Па праекце на гэтым мануменце княгіня Вольга плыве на ладдзі «са таварышы» - ззаду яе сядзяць тры воіны. Паводле задумы скульптара, помнік павінен упрыгожваць вадаспад, які сімвалізуе Дзвіну. Аднак, пры разглядзе на мастацкай радзе Міністэрства культуры, скульптару заўважылі, што ў такім выглядзе манумент практычна цалкам капіюе кіеўскі помнік Лыбедзі і яе братам Кію, Шчэку і Харыву. У выніку Вользе давялося перасесці ў цэнтр ладдзі.

Многія экспэрты выступалі супраць устаноўкі такога помніка ў Віцебску, так як легенда аб заснаванні горада кіеўскай княгіняй гэта хутчэй анахранізм. Вядомы віцебскі краязнаўца Аркадзь Падліпскі апублікаваў гісторыю пра тое, як у 1970-х гадах у Віцебску інспіравалі святкаванне 1000-годдзя горада, у выніку чаго фігура княгіні Вольгі трывала ўмацавалася на п'едэстале яго заснавальніцы.

Работы ў падрыхтоўцы месцы для ўстаноўкі помніка, паводле дакументацыі закупкі абыдуцца мясцоваму бюджэту ў 1 154 546 рублёў. Колькі будзе каштаваць сам помнік пакуль не вядома. Стварэнне і ўстаноўка скульптуры Аляксандра Неўскага з жонкай і сынам абышлася гораду ў 339 617 рублёў 35 капеек, крыху менш у пераліку па курсе даляра каштаваў помнік князю Альгерду. Сродкі на іх выраб збіраліся на гарадскіх суботніках.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках