25 красавiка 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміку чакае або дэвальвацыя, або дэфолт

32
Луканоміку чакае або дэвальвацыя, або дэфолт

Эканамісты прагназуюць два сцэнары.

$ 4 500 павінен цяпер кожны працоўны беларус паводле пазыкаў, якія за яго зрабіла дзяржава. З гэтых грошай кожны з нас плаціць штогод $ 200 адных толькі адсоткаў.

За апошнія 12 месяцаў дзяржпазыка павялічылася на чарговыя $ 2 млрд і дасягнула 40% ад валавога ўнутранага прадукту. А з улікам пазык дзяржаўных прадпрыемстваў, якія гарантуе ўрад, сума ў паўтара разу большая, піша «Белсат».

«У агульнай колькасці гэтая пазыка наблізілася да 60% ад ВУП. Пытанне ў тым, што гэтая пазыка – даволі дарагая», – кажа Аляксандр Чубрык з даследчага цэнтра ІПМ.

Развітыя краіны закрэдытаваныя значна больш

Але калі Нямеччыне ці Злучаным Штатам крэдыторы самі даплачваюць за захаванне іх грошай, то наша краіна траціць кожны дзясяты бюджэтны рубель на выплату адных толькі адсоткаў паводле набраных крэдытаў.

Раней у верасні кіраўнік менскага офіса Сусветнага банка заявіў, што пры такой дарагой пазыцы здольнасць нашай краіны далучаць новыя пазыкі пачынае выклікаць сумневы.

«Проста ў пэўны момант краіна можа скончыць тым, што не зможа плаціць паводле пазыкаў», – тлумачыць Чубрык.

Як сітуацыя з пазыкамі адаб'ецца на беларусах у найбліжэйшы час?

Спецыялісты прагназуюць два сцэнары. Першы – што ўрад паспрабуе аддаваць частку пазыкі ўласнымі сіламі, а не перазаймаць, як раней. У доўгатэрміновай перспектыве гэта добра, але ў наступным годзе можа нанесці пэўную дэвальвацыю і, як вынік, рост коштаў.

«Попыт на валюту, у тым ліку для ажыццяўлення плацяжоў у замежных пазыках, будзе заставацца на адносна высокім узроўні. Такім чынам, за кошт змянення попыту і прапановы можа здарыцца пэўнае паслабленне курсу беларускага рубля ў адносінах да асноўных замежных валютаў», – упэўнены Аляксандр Муха, аналітык businessforecast.by.

У выпадку другога сцэнара, калі ўлады пастановяць прадаўжаць набіраць крэдыты, каб падганяць эканамічны рост, ілюзія паляпшэння ў наступным годзе застанецца. Але гэта будзе азначаць, што цягам некалькіх гадоў наша краіна апынецца перад пагрозай дэфолту з ягонымі катастрафічнымі наступствамі для эканомікі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках