24 красавiка 2024, Серада, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Міратворцы ААН на Данбасе не будуць размяшчацца паводле расейскага сцэнару

7
Парашэнка: Міратворцы ААН на Данбасе не будуць размяшчацца паводле расейскага сцэнару
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Міратворчая місія ААН спыніць пастаўкі войскаў і зброі баевікам на Данбасе.

Міратворчая місія ААН будзе размешчаная на ўсёй тэрыторыі Данбаса, а не толькі на лініі судакранання, як таго хоча Расея. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо, паведаміла яго прэс-служба.

"Вядома, гэта не будзе расейскі сцэнар. Міратворчая місія павінна быць пад мандатам ААН і размяшчацца на ўсёй тэрыторыі Данбаса – да межаў паміж Расеяй і Украінай, каб не дазваляць расейскім войскам з узбраеннем праходзіць на акупаваныя тэрыторыі", – сказаў Парашэнка.

Пры гэтым Трудо паабяцаў, што Канада ў найбліжэйшыя месяцы абмяркуе, якім чынам яна зможа "прыўнесці бяспеку ў гэты рэгіён, дзе Расея парушыла пагадненні і міжнароднае права".

5 верасня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што наяўнасць міратворцаў ААН пайшла б на карысць развязання канфлікту на ўсходзе Украіны. Ён выказаўся за тое, каб міратворчыя войскі размяшчаліся на лініі судакранання бакоў і "ні на якіх іншых тэрыторыях". У той жа дзень Расея ўнесла адпаведны праект рэзалюцыі на разгляд Рады Бяспекі ААН.

11 верасня ў размове з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель Пуцін дапусціў, што ўзброеная місія ААН можа знаходзіцца ў раёне канфлікту на Данбасе не толькі на лініі судакранання. На ягоную думку, яна павінна ахоўваць спецыяльную маніторынгавую місію АБСЕ.

22 верасня спікерка МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Расея згодная на размяшчэнне міратворчай місіі ААН толькі на лініі судакранання, а не на ўсёй тэрыторыі Данбаса.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках