24 красавiка 2024, Серада, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрэза Мэй напісала палякам: Мы хочам быць вашым сябрам

1
Тэрэза Мэй напісала палякам: Мы хочам быць вашым сябрам
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: JIM MATTIS / WIKIMEDIA COMMONS

Брытанская прэм'ерка адзначыла, што «Брэксіт» не будзе ажыццяўляцца за кошт самых вялікіх бенефіцыяраў, у тым ліку Польшчы.

У тэксце, напісаным для Польскага прэс-агенцтва (РАР), брытанская прэм'ерка Тэрэса Мэй заявіла, што ў найбліжэйшыя гады Вялікая Брытанія хоча быць самым моцным сябрам і партнёрам для грамадзянаў Польшчы і іншых краінаў ЕЗ, піша Польскае радыё.

Тэрэса Мэй напісала палякам на наступны дзень праз пасля свайго выступу ў Фларэнцыі. Яна падкрэсліла, што забеспячэнне правоў грамадзянаў ЕЗ у Вялікай Брытаніі, у тым ліку мільёна грамадзянаў Польшчы, з'яўляецца адной з першачарговых задачаў падчас перамоваў у брэксіце.

Кіраўніца брытанскага ўрада падкрэсліла, што Вялікая Брытанія выступае за захаванне бяспекі Еўропы і надалей будзе прапаноўваць дапамогу і падтрымку краінам ЕЗ, якія церпяць агрэсію, тэракты, а таксама стыхійныя бедствы і катастрофы, якія адбываюцца з віны чалавека.

Брытанская прэм'ерка адзначыла, што выхад Вялікай Брытаніі з Еўрапейскага звяза не будзе ажыццяўляцца за кошт самых вялікіх бенефіцыяраў, у тым ліку Польшчы.

Грамадзяне Вялікай Брытаніі прагаласавалі за выхад з Еўразвяза, таму што яны хочуць больш непасрэднага кантролю над пастановамі, якія ўплываюць на іх паўсядзённае жыццё.

Паводле словаў Тэрэзы Мэй, Вялікая Брытанія ніколі не адчувала сябе ў ЕЗ як дома, дадаўшы, што брытанцы «ніколі не адчувалі ЕЗ неад'емнай часткай нашай нацыянальнай гісторыі», як гэта адбываецца ў іншых краінах ЕЗ. Яна адзначыла, што Вялікая Брытанія будзе прадаўжаць працаваць з ЕЗ як суверэнная дзяржава, пад кантролем брытанцаў.

«Мы можам пакідаць Еўрапейскі Звяз, але мы не пакідаем Еўропу. Вялікая Брытанія ўсё яшчэ з'яўляецца ганаровым чальцом сям'і еўрапейскіх народаў. Поспех ЕЗ глыбока адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам. Мы хочам быць вашым самым моцным сябрам і партнёрам», – напісала прэм'ерка Вялікай Брытаніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках