25 красавiка 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі лёгкі спосаб падаўжэння жыцця

7
Медыкі назвалі лёгкі спосаб падаўжэння жыцця

Хада надзвычай карысная для здароўя.

Група навукоўцаў з Універсітэта Макмастэра ў Канадзе вызначыла, што 30-хвілінная фізічная актыўнасць пяць дзён на тыдзень здольная паменшыць рызыкі развіцця сардэчна-судзінных і іншых захворванняў, а таксама падоўжыць жыццё, піша Хроника.инфо са спасылкай на Golos.Ua.

У даследаванні спецыялісты задзейнічалі 130 тысячаў чалавек з 17 краінаў свету. Усе яны прайшлі апытанне, адказаўшы, колькі часу аддаюць фізічнай актыўнасці за тыдзень. Пры гэтым за іх станам сачылі цягам амаль сямі гадоў, беручы пад увагу ўзровень захворвання і смяротнасці.

У выніку высветлілася, што людзі, якія аддаюць на хуткую хаду больш за 150 хвілінаў, зніжаюць рызыку смерці на 36 адсоткаў.

Пры гэтым навукоўцы адзначаюць, што акрамя хады можна таксама займацца бегам, плаваннем, хадзіць на трэніроўкі ў спартзалу і выконваць іншыя віды фізічнай актыўнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках