25 красавiка 2024, Чацвер, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першае выданне «Гары Потэра» прадалі на аўкцыёне ў ЗША за рэкордную суму

Першае выданне «Гары Потэра» прадалі на аўкцыёне ў ЗША за рэкордную суму

Першае выданне першай часткі серыі кніг пра Гары Потэра прададзенае на аўкцыёне ў ЗША за $ 81,2 тысячы.

Пра гэта паведаміў аўкцыённы дом Heritage Auctions, які з'яўляўся арганізатарам гандлю, паведамляе ТАСС.

Такім чынам, усталяваны аўкцыённы рэкорд для непадпісанай аўтарам мастацкай кнігі. Папярэдні рэкорд таксама паставіла першае выданне «Гары Потэра», якое пайшло з малатка летась. Тады за кнігу аддалі блізу $ 60 тыс.

Першая частка папулярнага кніжнага цыкла пісьменніцы Джоан Роўлінг пад назвай «Гары Потэр і філасофскі камень» (Harry Potter and the Philosopher's Stone) была выдадзеная ў 1997 годзе брытанскім выдавецтвам Bloomsbury тыражом усяго 500 асобнікаў.

Рэалізаваная на аўкцыёне кніга была набытая ў Вялікай Брытаніі ў тым жа годзе за прыкладна 11 фунтаў стэрлінгаў (блізу $ 15) і да цяперашняга часу знаходзілася ў прыватнай калекцыі.

«Мы прадавалі мноства выдатных рэчаў, звязаных з светам Гары Потэра, аднак мы ніколі не задумваліся пра рэкорды», – заявіў кіраўнік букіністычнага аддзялення, якое базуецца ў Даласе (штат Тэхас) аўкцыёну Джэймс Гэнан. Паводле ягоных словаў, гаворка ідзе пра «самую вялікую суму, атрыманую на аўкцыёне, за любую копію непадпісанага аўтарам мастацкага твора прынамсі за апошнія 50 гадоў».

Цыкл з сямі раманаў пра Гары Потэра выдадзены агульным тыражом больш за 500 млн асобнікаў. Кнігі перакладзеныя больш як на 70 моваў, уключаючы расейскую. Апошняя частка гэтай сагі, якая атрымала небывалую папулярнасць ва ўсім свеце, выйшла ў свет у 2007 годзе. Ва ўсіх сямі кніг існуюць паспяховыя галівудскія экранізацыі, якія ў кінапракаце зарабілі ў агуле больш за $ 7 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках