28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукаюць ужо 2 тысячы чалавек

48
Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукаюць ужо 2 тысячы чалавек
ФОТА: TUT.BY

Гэта самая маштабная пошукавая аперацыя ў нашай краіне.

Зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка шукае ўжо 2 тысячы чалавек – столькі людзей выйшла сёння раніцай на агульны збор, паведамляе Еўрарадыё.

У вёску Новы Двор Свіслацкага раёна едуць людзі з усёй Беларусі, чакаецца прыбыццё падмацавання з Віцебска і Гомеля.

10-гадовага Максіма Мархалюка шукаюць ратавальнікі, вайскоўцы, міліцыя, памежнікі, леснікі, а таксама валанцёры, дзеянні якіх каардынуе пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Над лесам лётаюць тры беспілотнікі, некаторыя валанцёры аб'язджаюць тэрыторыю на квадрацыклах.

Ноччу пошукі не спыняюцца – спецыялісты з цеплавізарамі ідуць у лес і шукаюць дзіця.

Хлопчык знік у Белавежскай пушчы ў мінулую суботу ўвечары. Блізу 20-й ён паехаў на ровары ў бок лесу каля вёскі Новы Двор і знік. Міліцыянты знайшлі ў лесе ягоны ровар.

Усіх, хто можа ведаць пра месцазнаходжанне хлопчыка, просяць патэлефанаваць на тэлефоны 8 033 688-62-50, 8 029 572-30-12, 8 015 133-32-82, або звязацца з міліцыяй праз нумар 102.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках