25 красавiка 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Ляўцееў разабраўся з «пытаннямі»?

1
Алігарх Ляўцееў разабраўся з «пытаннямі»?
ФОТА: DEV.BY

Кіраўнік IBA Group адчыніў у Празе новы офіс.

Адзін з найбуйнейшых IT-бізнэсаў Беларусі, кампанія IBA Group Сяргея Ляўцеева, ва ўрачыстай абстаноўцы адчыніла новы офіс у чэшскай сталіцы. Кіраўнік групы, да якой у Беларусі ўзніклі пытанні з боку праваахоўнікаў, асабіста прыняў аб'ект, піша «Штодзённік».

Як паведамляецца на сайце IBA Group, новы офіс прызначаны для IBA CZ – чэшскага цэнтра распрацовак IBA Group. На цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі беларускай кампаніі і мясцовых уладаў, а таксама яе кліенты.

«Летась мы стварылі інфраструктуру больш чым на 1500 працоўных месцаў у Менску і Гомелі. Сёння мы робім гэта ў Празе. Мы ствараем нашым супрацоўнікам больш камфортныя ўмовы, а нашым заказчыкам – упэўненасць у стабільнасці каманды, якасным і своечасовым выкананні праектаў», – сказаў у прывітальнай прамове кіраўнік IBA Group Сяргей Ляўцееў.

Эфектным фіналам мерапрыемства, якое ўключала ў сябе экскурсію па офісе і розныя забаўляльныя шоу, стаў візіт байкераў – супрацоўнікаў холдынгу. Напярэдадні 25-годдзя IBA Group яны арганізавалі мотапрабег, падчас якога наведалі офісы кампаніі ў Беларусі, Славакіі і Чэхіі. Байкеры ўручылі Сяргею Ляўцееву, сярод іншага, сцяг з подпісамі супрацоўнікаў офісаў групы, якія наведалі напярэдадні.

Удзел Сяргея Ляўцеева ў адкрыцці офіса ў Празе – першае згадванне бізнэсмэна ў СМІ пасля таго, як блізу года таму найстарэйшы беларускі распрацоўнік праграмнага забеспячэння трапіў у поле зроку сілавікоў.

Паводле інфармацыі з шэрагу крыніцаў, кіраўніцтва кампаніі падазравалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а яе першы намеснік і дырэктар у распрацоўцы Сяргей Акуліч быў затрыманы праваахоўнікамі.

Сяргей Ляўцееў тады падрыхтаваў каментар «для супрацоўнікаў кампаніі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках