28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве мінімалка вырасце да 400 еўраў

15
У Літве мінімалка вырасце да 400 еўраў

У Беларусі афіцыйны мінімальны заробак складае 115 еўраў, але нямала людзей атрымлівае нават менш за яго.

У Літве мінімальны месячны заробак (ММЗ) з пачатку наступнага года павінна павялічыцца на 20 еўраў – да 400 еўраў, інфармуе LETA / BNS.

Гэтую пастанову ўхваліла Трохбаковая рада, якая аб'ядноўвае ўрад, працадаўцаў і прафсаюзы. Канчатковую пастанову прыме ўрад, піша baltic-course.com.

У радзе таксама дамовіліся, што надалей павышэнне мінімалкі будзе яшчэ больш дэпалітызаваным і звязаным з памерам сярэдняга заробку – ён не зможа быць меншым за 45% і большым за 50% ад сярэдняга заробку. Мінімальны заробак будзе пераглядацца раз на год.

Мінімалка ў Літве будзе павялічаная пасля паўтарагадовага перапынку – у ліпені летась яна была павялічаная да 380 еўраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках