19 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшоў канцэрт салідарнасці з палітвязнямі

2
У Менску прайшоў канцэрт салідарнасці з палітвязнямі

На канцэрце «Не здавайся. Бог з табой. Ты не адзін» выступілі вядомыя беларускія барды.

У рамках форуму «Свабоду палітвязням» адбыўся канцэрт салідарнасці «Не здавайся. Бог з табой. Ты не адзін».

У час мерапрыемства, якое праходзіла пры свечках, бо ў офісе Партыі Беларускі народны фронт праз запазычанасць за арэнду адключылі святло, яе ўдзельнікі расказвалі пра сітуацыі з тымі, хто за сваю актыўную грамадска-палітычную пазіцыю пацярпеў жорсткія рэпрэсіі і знаходзіцца за кратамі, піша находится за решеткой, пишет novychas.by.

Перад прысутнымі выступілі грамадская актывістка Ганна Шапуцька, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык, праваабаронца Кацярына Садоўская і іншыя. Паміж выступамі барды Андрэй Мельнікаў і Юлія Фралова на знак салідарнасці з рэпрэсаванымі выканалі пранікнёныя песні.

У час форуму ўспаміналі таксама Мікалая Статкевіча, якога затрымалі 22 верасня пасля пасяджэння Беларускага нацыянальнага кангрэсу, а таксама ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына, які загінуў ва Украіне.

Удзельнікі мерапрыемства таксама падпісалі зварот да кіраўніцтва пенітэнцыярнай сістэмы краіны з патрабаваннем спыніць практыку ціску на зняволеных.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках