29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску стартаваў новы сезон папулярных курсаў «Мова нанова»

У Бабруйску стартаваў новы сезон папулярных курсаў «Мова нанова»

На адкрыццё сезону курсаў беларускай мовы прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Папулярныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» пачалі новы сезон заняткаў у Бабруйску. Тэму першай сустрэчы: «Вужы ў народнай традыцыі беларусаў» вядоўцы абралі адмыслова напярэдадні свята Узвышэння. Пасля яго паводле народных паданняў «змеі кладуцца спаць». Апавядае «Радыё Рацыі» вядоўца курсаў Алеся Лацінская:

– Людзі, вядома, назіралі за змеямі. Яны бачылі, што вуж не кусаецца. І таму, вядома, ён добры. Але яго таксама надзялялі нейкімі магічнымі здольнасцямі. А вось гэты менавіта Лясны цар, які кіруе ўсімі вужамі, ён даволі спрэчная асоба. Гэта значыць, ён і нешта дае, і нешта забірае.

Паводле словаў арганізатараў, чацвёрты навучальны сезон будзе найбольш інфармацыйны, але гэта не азначае, што курсы стануць больш лекцыйнымі, наадварот, з'явіцца яшчэ больш інтэрактыву, гульняў і славутасцяў. Расказвае вядоўца курсаў Ірына Ласіхіна:

– Мы не чакалі такой колькасці новых студэнтаў. У нас ёсць нейкая сталая аўдыторыя. Сёння я палічыла амаль 50 чалавек. Для Бабруйска гэта даволі шмат. Вельмі шмат маладых людзей, што сапраўды не можа не ўражваць.

Курсы «Мова нанова» ў Бабруйску будуць праходзіць кожную пятніцу ў тайм-клубе «1387».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках