20 красавiка 2024, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мёрскі актывіст дамогся кампенсацыі ад райвыканкама

2
Мёрскі актывіст дамогся кампенсацыі ад райвыканкама
СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕЎ

Актывіста звольнілі за ўдзел у Дні Волі, аднавілі на працы - і звольнілі яшчэ раз.

Сяргей Васільеў - выпускнік БДУ (гістфак) і Інстытута культуры (бібліятэказнаўства), сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Да канца 2016-га быў беспрацоўным. На мінулагодняй сустрэчы мёрскіх уладаў са старшынём КДК Леанідам Анфілавым ён распавёў пра сваю сітуацыю, і пасля чаго ўлады прапанавалі яму пасаду дырэктара Дома культуры ў Туркова (за 30 кіламетраў ад Мёраў), паведамляе «Белсат».

Са слоў Васільева, практычна адразу пасля ўступлення ў пасаду яго пачаў цкаваць старшыня Аддзела ідэалогіі, культуры і спраў моладзі Мёрскага райвыканкама Аляксандр Тронькін.

Так, у час адсутнасці на працы праз медагляд, улады заявілі, што Васільеў прагульвае працу - і зрабілі папярэджанне.

Пасля таго, як 25 сакавіка Васільеў наведаў менскую акцыю, прысвечаную Дню Волі, яго звольнілі з працы за «сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны». За гэта аднагалосна прагаласавалі сябры прафсаюзнага камітэта. Праблема ў тым, кажа Сяргей Васільеў, што ён не сябра прафсаюза, і вырашаць гэтае пытанне яны не маглі.

Сяргей Васільеў звярнуўся ў суд. У траўні суд пастанавіў, што звальненне супярэчыць праву, і Сяргея аднавілі на пасадзе.

У пачатку чэрвеня падчас мерапрыемствы ў Доме культуры Аляксандр Тронькін прыбыў туды з міліцыяй і пачаў прымушаць Васільева прайсці тэст на алкаголь. Калі ён адмовіўся, яго адвезлі ў Мёрскі бальніцу, дзе ўрачы выдалі заключэнне аб тым, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Васільеў сцвярджае, што практычна не ўжывае алкаголь.

У канцы чэрвеня Аддзел культуры звольніў яго з пасады.

Паралельна Васільеў спрабаваў дамагчыся кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, прычыненай звальненнем вясной.

22 верасня раённы суд у Мёрах пастанавіў выплаціць Васільеву кампенсацыю сумаю Br100.

Скаргу на паўторнае звальненне Сяргей Васільеў не падаваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках