25 красавiка 2024, Чацвер, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада ўвяла санкцыі супраць рэжыму Мадура

2
Канада ўвяла санкцыі супраць рэжыму Мадура

Санкцыі - дэманстрацыя таго, што антыдэмакратычныя паводзіны прыводзяць да пэўных наступстваў.

Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да ключавых фігур рэжыму прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. Міністарка замежных спраў Канады Хрысця Фрыланд распаўсюдзіла заяву ў якой пазначана, што гэты крок - дэманстрацыя таго, што антыдэмакратычныя паводзіны прыводзіць да пэўных наступстваў, паведамляе golos-ameriki.ru.

Гаворка ідзе пра пастанову Мадура стварыць асамблею з сваіх прыхільнікаў, якія атрымалі права перапісаць канстытуцыю і перахапіць паўнамоцтвы парламента, які кантралюе апазіцыя.

Санкцыі Канады распаўсюджваюцца на 40 венесуэльскіх функцыянераў, уключна з самім Мадура, якія адыгралі ключавую ролю ў разбурэнні дэмакратычных інстытутаў Венесуэлы. Санкцыі замарожваюць любыя канадскія актывы фігурантаў спісу і забараняюць грамадзянам Канады весці з імі любога роду бізнэс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках