24 красавiка 2024, Серада, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Піншчыне адзначаюць 130-годдзе амерыканскай даследчыцы Палесся

1
На Піншчыне адзначаюць 130-годдзе амерыканскай даследчыцы Палесся

Луіза Арнер Бойд у 1934 году пабывала з экспедыцыяй на Палессі, зрабіўшы больш за 700 здымкаў.

У Пінскім раёне святкуюць 130-годдзе амерыканскай даследчыцы Луізы Арнер Бойд, перадае «Радые Рацыя».

Яна восенню 1934 года арганізавала навуковую экспедыцыю з Львова да Вільні, падчас якой асаблівае месца заняло Пінскае Палессе. Тут амерыканка затрымалася на два тыдні, зрабіла блізу 700 здымкаў і вяла «палескі дзённік».

Пасля экспедыцыі Бойд правяла выставы ў ЗША і Еўропе, напісала шэраг артыкулаў і выдала кнігу, дзякуючы чаму заходні свет пазнаёміўся з «краінай балот».

Ініцыявала юбілейныя мерапрыемствы грамадскае аб'яднанне «Садружнасць Палесся». Планамі ўрачыстасцяў падзяліўся сакратар арганізацыі Ігар Салавей:

- Старт імпрэзе ўжо дадзены, але кульмінацыя будзе ў лістападзе-снежні. Мы плануем запрашаць на нашы імпрэзы гасцей з усёй краіны. Усіх, каго цікавяць экспедыцыі па Палессі Луізы Арнер Бойд і наогул постаць амерыканкі. На сённяшні дзень нашае аб'яднанне заканчвае праект для захавання крыніц пінскага раёна, таму крыху тэрміны зменены.

Імпрэзы праходзяць у рамках праекта «Да 130-годдзя Панны Палесся». Ім прадугледжана перавыданне фотаальбома«Палессе Луізы Бойд», стварэнне экспазіцый у Музеі Беларускага Палесся, выданне паштовак і шэраг творчых вечароў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках