25 красавiка 2024, Чацвер, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Нямеччыне адбудуцца выбары ў бундэстаг

1
Заўтра ў Нямеччыне адбудуцца выбары ў бундэстаг

Ангела Мэркель заклікала сваю партыю да апошняга рыўка перад выбарамі ў бундэстаг.

За дзень да выбараў у нямецкі бундэстаг, канцлерка ФРГ Ангела Мэркель (Angela Merkel) заклікала сваю партыю да апошняга вызначальнага бою. "Засталося яшчэ шмат выбарцаў, якія не вызначыліся, за якіх трэба змагацца", - заявіла яна на сустрэчы з маладымі актывістамі ХДУу Бэрліне ў суботу, 23 верасня, паведамляе «Нямецкая хваля».

Са слоў Мэркель, гэтых выбарцаў трэба завабліваць на свой бок, нагадваючы ім пра прыхільнасці ХДУ такім ідэям, як падтрымка сям'і, адмова ад падвышэння падаткаў і зніжэнне падатковага цяжару для сярэдняга класа. Канцлерка ФРГ таксама падкрэсліла, што ХДУ ўважае за патрэбнае захаваць у Нямеччыне разнастайнасць каранёў, культур і дыялектаў, бо "гэта робіць нас моцнымі".

"Матор унутранай бяспекі"

Ангела Меркель назвала ХДУ маторам для ўзмацнення ўнутранай бяспекі ў Нямеччыне. Яна асабліва падкрэсліла ролю Еўропы і ЕЗ як стабілізацыйны чыннік у "неспакойным свеце".

Закрануўшы канфлікт вакол ракетна-ядзернай праграмы КНДР, канцлерка зноў перасцерагла ад вайсковай эскалацыі. "Мы робім стаўку на мірнае, дыпламатычнае развязанне. Усялякае вайсковае развязанне прывядзе да вялікага няшчасця. І Нямеччына гатовая прыкладаць свае намаганні ў гэтай сферы", - падкрэсліла Ангела Мэркель.

Паводле апошняга апытання, рэйтынг ХДУ знізіўся да 34 адсоткаў, а СДПГ гатовыя падтрымаць 21 адсотак выбарцаў. Правапапулісцкую партыю "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АДН) падтрымліваюць ужо 13 адсоткаў апытаных (плюс два адсоткі), а "зялёных" - 8 адсоткаў (плюс адзін адсотак). Рэйтынг Левай партыі і СвДП застаўся нязменным на ўзроўні адпаведна 11 і 9 адсоткаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках