28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША Тэфт пакідае Расею

Амбасадар ЗША Тэфт пакідае Расею
Джон Теффт

Ужо ў пачатку кастрычніка ў Маскве чакаюць новага пасла Амерыкі.

Амбасадар ЗША ў Расеі Джон Тэфт разам з жонкай пакіне Расею праз тыдзень. Пра гэта ён сам паведаміў у відэаінтэрв'ю на сайце амбасады, піша newsru.com.

У пачатку кастрычніка ў Маскве чакаюць новага амбасадара ЗША - Джона Хантсмана.

"Прыкладна праз тыдзень мы пакінем Расею. Нам будзе не ставаць тых разнастайных знаёмстваў, якія завязаліся ва ўсёй Расеі", - сказаў Тэфт.

Раней ён паведамляў, што кандыдат на пасаду амбасадара ЗША ў РФ Джон Хантсман у выпадку зацвярджэння прыбудзе ў Маскву ў пачатку кастрычніка. "Слуханні аб кандыдатуры пасла Хантсман праходзілі ў аўторак, і мы зыходзім з таго, што яго кандыдатура будзе зацверджаная, і ён прыедзе сюды ў пачатку кастрычніка", - казаў Тэфт у мінулы чацвер на прыёме ў Спаса-Хаўса ў Маскве.

Хантсман прыязджае ў Маскву на фоне вострага дыпламатычнага супрацьстаяння пасля значнага ўзаемнага скарачэння дыпмісій абедзвюх краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках