19 красавiка 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер БАТЭ: Цяпер усе думкі пра Лігу Еўропы

4
Галоўны трэнер БАТЭ: Цяпер усе думкі пра Лігу Еўропы
АЛЯКСАНДР ЕРМАКОВІЧ

Ужо 28 верасня барысаўскія футбалісты згуляюць з лонданскім «Арсеналам».

Настаўнік БАТЭ Аляксандр Ермаковіч на прэс-канферэнцыі пасля пераканаўчай перамогі (6:0) над "Слуцкам" у 23-м туры першынства краіны прызнаўся, што яго гульцы былі ўдвая больш матываваныя пасля пятнічнай паразы менскага "Дынама". Пра гэта паведамляе pressball.by.

- Рады, што хлопцы паставіліся сур'ёзна да гульні. Не было страты канцэнтрацыі. Былі званочкі ў пачатку гульні - маглі прапусціць. Удзячны, што нашыя гульцы правільна адрэагавалі на гэтую сітуацыю і давялі матч да упэўненай перамогі. Ужо цяпер рыхтуемся да Лігі Еўропы і ўсе думкі толькі пра гэта.

- Пятнічны вынік у Берасці паўплываў на настрой гульцоў?

- Вядома, "Дынама" не страчвала балы доўгі час. А тут убачылі, што рэальная сітуацыя скараціць адставанне ў балах. У кожным выпадку, мы павінны былі перамагаць, калі думаць пра чэмпіёнства.

Нагадаем, 25 жніўня ў Манака прайшло лёсаванне групавога раўнду Лігі Еўропы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках