25 красавiка 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пружанах кошка выратавала шэсць чалавек

7
У Пружанах кошка выратавала шэсць чалавек

Простая беларуская кошка паўтарыла подзвіг гусей са Старажытнага Рыму.

Два дні таму, 20 верасня, у Пружанах загарэўся шматкватэрны дом. Шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей, маглі загінуць у полымі, калі б не кошка, піша газета «Раённыя буднi».

У чатыры ночы выратавальнікам паступіў трывожны выклік: гарэў жылы чатырохкватэрны дом па вуліцы Свабоды. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, то ўбачылі, што агонь цалкам ахапіў веранду ў першай кватэры, перакінуўся на такую ж драўляную прыбудову другой кватэры і на агульны дах будынку. З агню ратавальнікі вынеслі траіх жыхароў - дваіх састарэлых бацькоў, аднаму з якіх было цяжка перасоўвацца без дадатковай дапамогі, і іх нецвярозага сына. А таксама дапамаглі пакінуць памяшканне жыхарам другой кватэры - маці з пяцігадовым сынам і аднагадовай дачкой.

Пазней высветлілася, што пажар узнік праз не пагашаны недакурак. Гаспадыня кватэры, адкуль пайшоў агонь, прызналася, што раней там паліў яе нецвярозы сын. Хутчэй за ўсё, цыгарэта запаліла мэблю, але жанчына проста заліла канапу вадой і сышла.

А вось выратаваць жыхароў другой кватэры дапамагла іхняя кошка. Хатняя жывёла пачуўшы дым пачала мяўкаць, чым абудзіла маці з двума дзецьмі. Як сцвярджаюць самі пажарныя, «подзвіг» жывёлы дапамог выратаваць жыцці шасці чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках