19 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Мы, патрыёты, рэальная альтэрнатыва гэтай уладзе

13
Мікалай Статкевіч: Мы, патрыёты, рэальная альтэрнатыва гэтай уладзе
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу звярнуўся да суграмадзян напярэдадні затрымання.

22 верасня на выхадзе з менскага офіса прафзвязу РЭП пасля пасяджэння Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу быў затрыманы адзін з яго лідараў Мікалай Статкевіч.

А напярэдадні палітык распавёў сайту palitviazni.info пра пратэсты ў Беларусі і рэальную альтэрнатыву дзейнай улады:

- Ці могуць гэтай восенню паўтарыцца вясновыя пратэсты?

- Я не буду гадаць, але абавязак дэмакратычных сілаў, калі яны хочуць быць народнымі лідарамі, рабіць людзям прапановы. Трэба весці іх за сабой, даваць ім магчымасць выказаць свой пратэст публічна. Хоць у гэтым выпадку мы прымаем асноўны ўдар рэжыму на сябе.

Мы павінны спрабаваць. І калі спрабуем, то людзі пачынаюць разумець, што гэта мы - патрыёты - адзіная рэальная альтэрнатыва ўлады. Таму будзем працягваць рабіць тое, што і рабілі раней. Каб людзі ведалі, што мы выступаем за іх. А мы - гэта тыя, хто выступае за незалежнасць, за свабоду, дэмакратыю, за беларускую Беларусь.

Наколькі я ведаю, адмоўны рэйтынг улады пасля брутальных дзеянняў 25 сакавіка ўзрос адразу на 15 адсоткаў. Гэта не пайшло на карысць рэжыму. Улада панесла рэпутацыйныя страты ў стасунках са сваім новымі еўрапейскімі «сябрамі». Але, паўтаруся, самае галоўнае - гэта страта даверу тых 15 адсоткаў беларусаў. Людзі асудзілі той разгон.

Я ўпэўнены, што наша прага свабоды пераможа. Улада будзе альбо саступаць, альбо сваімі брутальнымі дзеяннямі супраць найбольш вядомых актывістаў будзе ўсё глыбей заганяць сябе ў безвыходны крызіс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках