29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Павук мае намер бараніць свае правы ў Камітэце ААН правоў чалавека

5
Блогер Павук мае намер бараніць свае правы ў Камітэце ААН правоў чалавека

Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскага апелюе да міжнародных стандартаў.

Вядомы блогер з райцэнтра Акцябрскага Андрэй Павук абскардзіў у касацыйнай інстанцыі Гомельскага абласнога суда пастанову суддзі Кастрычніцкага раёна Уладзіміра Васілеўскага, які выпісаў актывісту адміністрацыйны штраф за публічную просьбу ўладкаваць на працу. Беспрацоўны настаўнік выйшаў на галоўную плошчу райцэнтра з плакатам «Вазьміце Павука на працу!», піша gomelspring.org.

Андрэй Павук заяўляе, што пры разглядзе ягонай скаргі суд адмовіўся кваліфікаваць ягоныя дзеянні, зыходзячы з канстытуцыйных нормаў наўпроставага дзеяння і нормаў міжнароднага права, напрыклад, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, хоць аргументы, выкладзеныя ў ягоных довадах суду, былі да месца і з’яўляліся важнымі.

«Напрыклад, ацэньваючы раздзелы міжнароднага і нацыянальнага права, я звярнуў увагу суда на той факт, што кожная дзейная міжнародная дамова, удзельніцай якой з'яўляецца наша краіна, павінна ёю добрасумленна выконвацца. Згодна з Венскай Канвенцыяй аб праве міжнародных дамоваў, удзельнік міжнароднай дамовы не можа спасылацца на ўнутранае заканадаўства ў якасці апраўдання для невыканання такой дамовы», - падкрэсліў блогер.

Праваабаронца Леанід Судаленка адзначае справу Павука перспектыўнай з пункту гледжання разгляду ў Камітэце ААН правоў чалавека, бо ўлада фактычна пераследуе грамадзяніна за правядзенне мірнага сходу і выказвання свайго меркавання.

«Усякае абмежаванне права павінна строга адказваць патрабаванню неабходнасці і суразмернасці, павінна быць не толькі прадугледжанае як у нас законам, але і з'яўляцца неабходнай для дасягнення канкрэтных мэтаў, пералічаных як у Канстытуцыі, так і ўстаноўленых міжнародным правам. У справе А. Павука гэтае патрабаванне не выкананае», - падкрэсліў праваабаронца.

Андрэй Павук мае намер выкарыстоўваць усе ўнутраныя сродкі прававой абароны для таго, каб вынесці гэты вердыкт на разгляд міжнародных экспэртаў у Жэневе (КПЧ ААН).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках