20 красавiка 2024, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя: на выбарах у Сенат партыі Макрона прадказваюць паразу

1
Францыя: на выбарах у Сенат партыі Макрона прадказваюць паразу

У Францыі праходзяць частковыя выбары ў Сенат - верхнюю палату парламента.

Партыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона «Рэспубліка на маршы» спрабуе заручыцца падтрымкай, каб атрымаць палову месцаў у складзе палаты. Выбары праходзяць у 38 дэпартаментах еўрапейскай часткі Францыі і шасці дэпартаментах і тэрыторыях. Вынікі нядзельнага галасавання, імаверна, адлюструюць рост расчаравання дзейнасцю Макрона. Ягоная Цэнтрысцкая партыя «Рэспубліка на маршы» перамагла ў пераважнай большасці ў ніжняй палаце ў чэрвені, але наўрад ці ёй удасца паўтарыць поспех на выбарах у Сенат, паведамляе «Радио Свобода».

Апытанні прадказваюць, што кансерватыўная партыя «Рэспубліканцы» ўмацуе сваё дамінаванне ў верхняй палаце, якая складаецца з 348 месцаў. Партыі Макрона спатрэбіцца ўкласці хаўрусы ў Сенаце, каб атрымаць падтрымку эканамічных рэформаў, спрыяльных для бізнэсу.

Сенатары ў Францыі не абіраюцца наўпроставым галасаваннем. Правам голасу валодаюць блізу 75 000 абраных службовых асоб - мэры гарадоў і дэпутаты гарадскіх і рэгіянальных радаў. Яны галасуюць у ратушы ва ўсёй Францыі. Назіральнікі адзначаюць, што рух Макрона не мае дастатковай колькасці дэпутатаў на муніцыпальным узроўні, каб прэтэндаваць на поспех на выбарах у Сенат. Вынікі выбараў стануць вядомыя ў нядзелю ўвечары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках