29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейца абурыў сцяг РФ у аўтобусе

28
Берасцейца абурыў сцяг РФ у аўтобусе

У адказ на расейскі сцяжок жыхар Берасця патрабуе вывесіць сцягі Швэцыі, Францыі і Славеніі.

Жыхар Берасця Ігар Маслоўскі сфатаграфаваў расейскі сцяг на лабавой шыбе аўтобуса №6 і напісаў зварот у ДАІ Берасцейскай вобласці і камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Брэстгартранс», паведамляе 1reg.by.

Прыводзім увесь тэкст звароту:

«На лабавой шыбе гарадскога аўтобуса №6, які з'яўляецца транспартным сродкам грамадскага карыстання, прымацаваны флаг iншай дзяржавы.

ФОТА: 1REG.BY

Мне, як жыхару Берасця, не зразумела, чаму менавіта сцяг гэтай дзяржавы прымацаваны на лабавой шыбе транспартнага сродку. Аўтобус, які абслугоўвае маршрут №6, з'яўляецца дзяржаўнай уласнасцю і належыць Рэспубліцы Беларусь. Звяртаю вашу ўвагу, што грамадскі транспарт абслугоўвае людзей з рознымі поглядамі, перакананнямі, сімпатыямі да той ці іншай краіны. У гэтым кантэксце на лабавой шыбе варта размяшчаць сцягі дзясяткаў краін. Я асабіста сімпатызую Швэцыі, Францыі і Славеніі. У такім выпадку прашу, размясціць сцягі гэтых краін на лабавой шыбе транспартных сродкаў агульнагарадскога прызначэння.

Прашу растлумачыць, ці з'яўляецца размяшчэнне сцяга іншай дзяржавы ў грамадскім транспарце афіцыйнай пазіцыяй «Брэстгартрансу»?

Прашу высветліць, ці з'яўляецца гэты факт парушэннем правілаў дарожнага руху, унутраных нарматыўных дакументаў, а таксама, ці з'яўляецца гэты факт свавольствам службовых асоб.

У сувязі з заявай, прашу забяспечыць захаванне мне і іншым жыхарам Берасця роўных правоў і магчымасцяў на выражэнне маіх перакананняў у грамадскім транспарце».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках