28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Ісландыі распавёў, у чым бачыць патэнцыял Беларусі

6
Экс-прэзідэнт Ісландыі распавёў, у чым бачыць патэнцыял Беларусі
АЎЛАВЮР РАГНАР ГРЫМСАН
ФОТА З САЙТА ZN.UA

Аўлавюр Рагнар Грымсан бачыць перспектыву ў выкарыстанні творчых сіл беларускай моладзі.

Пяты прэзідэнт Ісландыі Аўлавюр Рагнар Грымсан адказаў на пытанне беларускага журналіста, што рабіць краінам без багатых пакладаў карысных выкапняў.

Адказваючы на пытанне аб магчымых пунктах судакранання Беларусі і Ісландыі, крыніцах павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва, экс-прэзідэнт Ісландыі падкрэсліў, што бачыць перспектыву ў выкарыстанні творчых сіл моладзі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Гэта галоўная крыніца энэргіі, якой мы валодаем, трэба толькі даць магчымасць моладзі ствараць новыя прадпрыемствы», - сказаў Аўлавюр Грымсан.

Ён дадаў, што магутнымі генератарамі для стварэння добрай будучыні павінны стаць універсітэты, якія працуюць у духу XXI стагоддзя.

«І я мяркую, што адзін з аспектаў, які Беларусі цікавы ў Ісландыі, якім чынам такі маленькі народ, закінуты ў Атлантычным акіяне са складанымі камунікацыямі з вонкавым светам (бо выехаць з Ісландыі ў іншыя краіны значна складаней, чым з Беларусі) 30 - 40 гадоў выйшаў у першы шэраг у многіх сферах? Акрамя чыстай энэргіі сакрэт у тым, што асобным людзям, групам моладзі надаецца магчымасць выкарыстоўваць свае таленты для стварэння новых прадуктаў, якія ў адносна кароткі час могуць атрымаць распаўсюджванне ва ўсім свеце», - сказаў Грымсан.

Аўлавюр Рагнар Грымсан займаў пасаду прэзідэнта Ісландыі з 1996 да 2016 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках