29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК згуляе «разумным» мячом у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць ПСЖ

БГК згуляе «разумным» мячом у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць ПСЖ

Ва ўнутр мяча, якім будуць гуляць берасцейскія гандбалісты, умантаваны 7-грамовы чып.

Матч другога тура Лігі чэмпіёнаў паміж французскім ПСЖ і берасцейскім БГК імя Мяшкова, які пройдзе сёння на паркеце «Стад П'ер дэ Кубэртэн» у Парыжы, адыграюць «разумным» мячом. Пачатак паядынку а 18.00 паводле беларускага часу, паведамляе БГК.

Прэзентацыя навінкі адбылася падчас «Фіналу чатырох» Лігі чэмпіёнаў у Кёльне ў чэрвені 2017 года.

Вонкава iBall нічым не адрозніваецца ад арыгінала, а вось ва ўнутр мяча ўмантаваны 7-грамовы чып, які дазваляе счытваць многія параметры: хуткасць мяча, кірунак палёту, кручэнне і шмат іншае. Аднак усе гэтыя звесткі пакуль не будуць даступныя для публікі. Атрыманыя вынікі прызначаныя выключна для далейшай распрацоўкі праекта «разумны мяч».

Будучы спаборнік БГК - «Пары Сэн-Жэрмэн» - стаў адным з фаварытаў на еўраарэне некалькі гадоў таму, пасля таго як гандболам зацікавіўся мільярдэр Насэр Эль-Хелаіфі - кіраўнік катарскага інвестыцыйнага фонду. Ён з'яўляецца і прэзідэнтам футбольнага ПСЖ, - адзначае афіцыйны сайт БГК.

Апынуўшыся пад апекай мільярдэра, клуб стаў самым дарагім гандбольным праектам на планеце, сабраўшы пад свае сцягі гандбольных зорак сусветнай велічыні. Чатыры разы ПСЖ перамагаў у французскім чэмпіянаце, тройчы ў Кубку Францыі.

На міжнародным фронце парыжане ў сезонах 2013/14 і 2014/15 дабраліся да чвэрцьфіналаў Лігі чэмпіёнаў. Годам пазней у «фінале чатырох» сталі трэцімі, а ў мінулым сезоне гулялі ўжо ў вызначальным матчы, дзе саступілі трафей македонскаму «Вардару».

Трэніруе ПСЖ Нока Сердарушыч, які здабыў з «Кілем» 11 тытулаў чэмпіёна Нямеччыны і перамог у Лізе чэмпіёнаў.

ПСЖ, які стартаваў у чэмпіянаце Францыі, ідзе без асечак - перамогі над «Іўры» - 30:22 і пачаткоўцам наймацнейшага дывізіёна клубам «Масі» - 33:17.

У новым сезоне Лігі чэмпіёнаў парыжане стартавалі з гасцявой перамогі над нямецкім «Кілем» - 25:22.

БГК, нагадаем, пачаў цяперашнюю Лігу чэмпіёнаў з бліскучай перамогі над польскім «Віве» - уладальнікам галоўнага кантынентальнага трафея сезону-2015/16.

У сезоне 2014/15 БГК і ПСЖ выступалі ў адной лігачэмпіёнскай групе. У хатнім матчы мяшкоўцы ледзь не была нічыя, але кідок Люба Вукіча за 10 секунд да сірэны адбіла перакладзіна... Разам - 28:29.

Праўда, у матчы ў адказ парыжане не пакінулі шанцаў мяшкоўцам - 36:25 на карысць ПСЖ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках