20 красавiка 2024, Субота, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выступілі за поўнае адхіленне Расеі ад Алімпіяды 2018

20
ЗША выступілі за поўнае адхіленне Расеі ад Алімпіяды 2018
ФОТА: REUTERS

Алімпійскія Гульні ў Пхенчхане пройдуць з 9 да 25 лютага.

Кіраўнік Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) Трэвіс Тайгарт выступіў за поўнае адхіленне расейскай каманды ад удзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях - 2018 у Пхенчхане. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

«Сусветнаму антыдопінгаваму агенцтву неабходна паступіць сапраўды гэтак жа, як у Рыа, і рэкамендаваць адхіленне Расеі ад зімовых Алімпійскіх гульняў праз яе ўкаранёную допінгавую практыку, а таксама дазволіць змагацца нейтральным расейскім спартоўцам, калі яны давядуць сваю «чысціню», - сказаў Тайгарт.

З ягоных слоў, усё ідзе да таго, што Расею да спаборніцтваў дапусцяць, але калі гэта здарыцца, то гэта стане жахлівым сігналам для ўсяго спорту. «Усякі іншы захад, акрамя адхілення Расеі, стане фактычна вызваленнем вінаватага з турмы», - дадаў функцыянер.

14 верасня нацыянальныя антыдопінгавыя агенцтвы 17 краін свету, сярод якіх былі прадстаўнікі ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады, выступілі за адхіленне расейцаў ад удзелу ў Алімпіядзе 2018 года праз допінг-скандал. Іх падтрымалі яшчэ 12 нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў.

Улетку 2016 года Міжнародны алімпійскі камітэт пачаў уласнае расследаванне паводле вынікаў дакладу незалежнай камісіі WADA на чале з Рычардам Макларэнам пра допінг у расейскім спорце. Вывучэннем справы займаюцца дзве камісіі. Канчатковая пастанова аб удзелу расейцаў у АГ 2018. будзе вынесеная паводле вынікаў іх працы.

Алімпійскія Гульні ў Пхенчхане пройдуць з 9 да 25 лютага.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках