29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель пракаментавала вынікі выбараў у парламент

1
Мэркель пракаментавала вынікі выбараў у парламент
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: GRUSHEVSKOGO5.COM

Канцлерка ФРГ паабяцала «вярнуць выбаршчыкаў», якія прагаласавалі за ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

Канцлерка Нямеччыны і старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) Ангела Мэркель пракаментавала вынікі выбараў у парламент краіны. Пра гэта паведамляе тэлеканал ZDF у сваім Twitter, паведамляе РБК.

«Мы [ХДС] - самая паспяховая палітычная сіла, у нас ёсць мандат на фармаванне ўрада, і ніхто не зможа настроіць яго супраць нас», - заявіла Мэркель.

Яна адзначыла, што партыя спадзявалася «на лепшы вынік» на выбарах, і паабяцала «вярнуць выбаршчыкаў», якія прагаласавалі за ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны».

Раней нямецкімі выданнямі ZDF і ARD былі апублікаваныя першыя звесткі экзіт-полаў на выбарах у нямецкі бундэстаг. Кіроўны блок Мэркель ХДС/ХСС утрымаў лідарства, набраўшы 33,5% галасоў. На другім месцы знаходзіцца Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПГ) на чале з Марцінам Шульцам. Яны атрымалі 21% галасоў.

Тройку замыкае ультраправая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны», за яе аддалі свае галасы 13% выбарцаў. Такім чынам, гэтая партыя ўпершыню ўвойдзе ў парламент ФРГ.

Партыя «Свабодныя дэмакраты» набрала 10% галасоў, Левая партыя і партыя «Зялёныя» атрымалі па 9% галасоў. Прыход на выбары ў бундэстаг склаў 75%, у 2013 годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 71,5%.

Паводле звестак ZDF, блок Мэркель паказаў найгоршы вынік за апошнія некалькі гадоў. У 2013 годзе за ХДС/ХСС прагаласавалі 41,5% выбаршчыкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках