20 красавiка 2024, Субота, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы

63
Чырвонаму касцёлу забаранілі званіць у званы
ФОТА: AGROCOMFORT.BY

У Менгарвыканкаме заявілі, што званы нібыта перашкаджаюць мясцовым жыхарам.

Напярэдадні пасяджэння ў Менску Рады канферэнцый біскупаў Еўропы на Чырвоным касцёле на ахвяраванні вернікаў былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга - забараніў Менгарвыканкам, паведамляе krynica.info.

Пра гэта падчас святой Імшы 24 верасня распавёў пробашч касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

«Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касцёлах у Менску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць», - адзначыў святар.

Разам з тым ля Чырвонага касцёлу вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністрацыйныя, распавядае Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградскай, адной з найбліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касцёла: «Выходзячы на балкон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуванне еўрапейскасці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць».

«Я мяркую, што Менску бракуе званоў», - дадала яна, адзначыўшы, што не чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках