25 красавiка 2024, Чацвер, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі габрэйскі кангрэс устрывожаны выбарамі ў Нямеччыне

6
Еўрапейскі габрэйскі кангрэс устрывожаны выбарамі ў Нямеччыне
ФОТА: MOSHEKANTOR.COM

Кангрэс заклікаў палітычныя партыі Нямеччыны не ўступаць у кааліцыю c «АДГ».

Еўрапейскі габрэйскі кангрэс выказаў трывогу ў сувязі з вынікамі выбараў у Нямеччыне, дзе ў парламент прайшла папулісцкая правая партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Кангрэс заклікаў палітычныя партыі Нямеччыны не ўступаць у кааліцыю з правымі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле папярэдніх вынікаў, «Альтэрнатыва для Нямеччыны» набрала больш за 13 адсоткаў галасоў, гэта дазволіць партыі прайсці ў бундэстаг. Правыя папулісты ўпершыню праходзяць у парламент і становяцца трэцяй па колькасці фракцыяй.

Ультраправыя сілы адсутнічалі ў бундэстагу з 1950-х гадоў, што адлюстроўвала грамадскія настроі, накіраваныя на разрыў з жахамі зладжанага нацыстамі Галакосту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках