18 красавiка 2024, Чацвер, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валанцёрку, якая шукала зніклае ў Белавежскай пушчы дзіця, звольнілі за прагул

20
Валанцёрку, якая шукала зніклае ў Белавежскай пушчы дзіця, звольнілі за прагул

У Белавежскай пушчы трываюць пошукі зніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка з аграгарадка Новы Двор.

У пошуках дзіцяці ўдзельнічаюць больш як 2 тысячы чалавек. Кідаючы ўсе справы, сотні валанцёраў едуць шукаць хлопчыка ў лесе. Адная з мянчанак і зусім пазбавілася працы праз удзелу ў пошуках, піша kp.by.

- З панядзелка на аўторак я разам з пошукава-выратавальным атрадам "Анёл" выехала ў Новы Двор. На працы я папярэдзіла, што мяне не будзе адзін дзень, бо буду шукаць хлопчыка, - распавядае мянчанка Іна, былая супрацоўніца лагістычнай кампаніі. - Але на працы начальнік склада сказаў, што я звольненая за прагул. Я не перажываю, бо працу заўсёды можна знайсці...

У панядзелак Іна зноў збіраецца ехаць у Новы Двор.

- У лесе важны кожны чалавек! Думаю, што мае рукі будуць не лішнімі: я прыгатую паесці валанцёрам, прыбяру тэрыторыю. Калі трэба, пайду ў лес на пошукі. Цяпер галоўнае не апускаць рукі!

Пошукі Максіма трываюць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках