25 красавiка 2024, Чацвер, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы: Мясцовыя жыхары апавялі версію пра зуброў

36
Пошукі хлопчыка ў Белавежскай пушчы: Мясцовыя жыхары апавялі версію пра зуброў
ФОТА: TUT.BY

У Белавежскай пушчы 10-ы дзень доўжацца пошукі Максіма Мархалюка.

Як паведаміў у праграме «Галоўны эфір» на БТ намеснік кіраўніка УУС Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла, які курыруе пошукі на месцы, пакуль крымінальная версія знікнення дзіцяці не з'яўляецца прыярытэтнай.

– Мы думаем, што яго жывёлы спалохалі. Усе мясцовыя так думаюць, – апавяла ў тэлесюжэце дырэктарка Навадворскай сярэдняй школы, у якой вучыцца пяцікласнік Максім, Ала Ганчарэвіч. – Зубры маглі яго спалохаць... Не адзін зубр – статак.

Раней такую версію ўжо каментаваў кіраўнік Свіслацкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Каранчук:

«Калі зуброў не чапаць, першымі нападаць яны не стануць. Новы Двор – немалы аграгарадок, туды зубры не сунуліся б. Непадалёк тэхніка бульбу капае, іх гэта адпужвае. Але з іншага боку, гэта летам ад спёкі зубры ратуюцца ў лесе. А вось несабраная кукуруза і канавы з вадой непадалёк ад Новага Двара іх вабяць. У статку зубры смелыя, могуць нават агрэсію выяўляць. Наперадзе становіцца важак, самцы робяць кола, у цэнтры хаваюць самак і маладняк. Калі сустрэць старога зубра, якога статак выгнаў, каб паміраў, ён можа такое вытвараць – уявіць страшна. Адзін такі самец усю ноч на рэспубліканскай трасе Р98 прастаяў, не даючы аўтобусам, машынам праезду. Давялося адстрэліць».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках