25 красавiка 2024, Чацвер, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы запатрабавала ад Літоўскага інстытута энэргетыкі перагледзець сваю пазіцыю пра БелАЭС

6
МЗС Літвы запатрабавала ад Літоўскага інстытута энэргетыкі перагледзець сваю пазіцыю пра БелАЭС

Пазіцыя Літвы выразная: Будаўніцтва АЭС павінна быць неадкладна спыненае.

Пасля таго як кіраўніцтва Літоўскага інстытута энэргетыкі заявіла, што ўдзел ягоных навукоўцаў у кансультацыях Беларусі наконт АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, быў узгоднены з Міністэрствам замежных справаў, апошняе заявіла, што інстытут павінен перагледзець сваю пазіцыю, паведамляе са спасылкай на LETA / BNS "Балтыйскі курс" (пераклад – ej.by).

"З улікам таго, што апошнім часам былі прынятыя законы, у якіх Беларуская АЭС прызнаная небяспечнай і называецца пагрозай нацыянальнай бяспекі, на думку МЗС, інстытут павінен перагледзець сваю пазіцыю", – гаворыцца ў каментарыі міністэрства.

Паводле інфармацыі міністэрства, на сустрэчы з прадстаўнікамі інстытута была выказаная заклапочанасць супрацоўніцтвам з Беларуссю, супрацоўнікаў таксама папярэдзілі пра магчымыя пагрозы.

Між тым кіраўнік Інстытута энэргетыкі Літвы (ІЭЛ) Сігітас Рымкявічус заявіў у інтэрв'ю газеце Lietuvos rytas, што "прадстаўнікі міністэрства зразумелі гэтую місію, з якой можна атрымаць і выгоду – нашы навукоўцы могуць быць надзейнай крыніцай інфармацыі".

Аднак спецыяльны прадстаўнік Літвы ў пытаннях БелАЭС, супрацоўнік МЗС Дарус Дзягуціс сказаў, што яму нічога невядома пра ўдзел літоўскіх навукоўцаў у праекце Еўразвяза (ЕЗ), і рэзка заявіў, што гэта афронт, які зразумець складана: "Пазіцыя Літвы цалкам выразная. Будаўніцтва АЭС павінна быць неадкладна спыненае".

Праект, у якім удзельнічаюць літоўскія навукоўцы, фінансуецца ў рамках праграмы Еўракамісіі "Інструмент ядзернай бяспекі", на якую пэўную частку сродкаў вылучае і Літва. Паводле інфармацыі партала 15 min.lt, кошт праекта складае блізу 3,5 млн еўраў, а ІЭЛ заробіць на ім блізу 100 тысячаў еўраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках