29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанцы арганізавалі канцэрт у падтрымку палітвязняў

Аршанцы арганізавалі канцэрт у падтрымку палітвязняў

Перад актывістамі выступіў бард Андрэй Мельнікаў.

У Менскім офісе БНФ сабраліся аршанцы і менчукі, якім не абыякавы лёс палітвязняў, паведамляе orsha.eu.

На дзень сходу, 22 верасня, за грамадска-палітычную актыўнасць знаходзяцца ў месцах зняволення 11 чалавек: Міхаіл Жамчужны, Ігар Комлік, Аляксей Мілюков, Аляксандр Юркойць, Зміцер Паліенка, Філіп Іваноў, Тарас Аватараў, Ірына Моцная, Ілля Валавік, Вадзім Бойка і Дзмітрый Цехановіч. Акрамя 11 чалавек, успомнілі і Міколу Статкевіча, якога затрымалі ў гэты ж дзень пасля пасяджэння Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Удзельнікам і гасцям мерапрыемства паведамілі апошнія навіны пра палітвязняў. Паміж выступамі Ганны Шапуцькі і выхадца з Оршы Паўла Севярынца сваю падтрымку музыкай прапанавалі яшчэ адзін аршанец Андрэй Мельнікаў і мянчанка Юлія Фралова.

Нягледзячы на тое, што мерапрыемства праходзіла пры свечках, паколькі ў офіса Партыі БНФ ёсць запазычанасці за арэнду, з прычыны чаго адключылі святло, усё ж былі напісаныя лісты і паштоўкі для палітвязняў, а таксама зварот да кіраўніцтва пенітэнцыярнай сістэмы краіны з патрабаваннем спыніць практыку ціску на зняволеных праз інструменты і паняцці крымінальнага свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках