29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус-алігарх абвешчаны ў Манака персонай нон грата

8
Беларус-алігарх абвешчаны ў Манака персонай нон грата
ДЗМІТРЫЙ РЫБАЛОЎЛЕЎ

Прэзідэнт і ўладальнік футбольнага клуба «Манака» можа пакінуць карлікавае княства праз карупцыйны скандал.

Імя этнічнага беларуса Дзмітрыя Рыбалоўлева – мільярдэра з класічным для бізнэсмэна 90-х мінулым, прэзідэнта футбольнага клуба Манака, гарачага калекцыянера шэдэўраў сусветнага мастацтва, – рэгулярна з'яўляецца ў сусветных СМІ, піша «Салідарнасць».

Гэтым разам, паводле інфармацыі выдання Journal du Dimanche, алігарх, які ўклаў у свой клуб блізу 300 мільёнаў еўраў, абвешчаны ў Манака персонай нон грата.

Яго вінавацяць у подкупе чыноўнікаў і высокапастаўленых паліцыянтаў. Адпаведнае судовае разбіральніцтва «супраць неназванай асобы» ў мінулую пятніцу адкрыла пракуратура Манака.

Стасункі з Рыбалоўлевым спынілі і высокапастаўленыя чыноўнікі, і князь Манака Альбер II.

Абнародаванне інфармацыі пра сяброўства з расейскім мільярдэрам нядаўна прывяло да адстаўкі мясцовага міністра юстыцыі Піліпа Нарміно. Паводле звестак СМІ, былога міністра нават узялі пад варту пасля таго, як высветлілася, што ён атрымліваў ад Рыбалоўлева падарункі і гасцяваў у яго швэйцарскай рэзідэнцыі.

Паводле звестак СМІ, алігарх і ягоны асяродак рабілі моцны ціск на следчыя органы і паліцыю Манака з тым, каб накіраваць у выгоднае ім рэчышча следчыя дзеянні ў цяжбе са швэйцарскім арт-дылерам Івам Буўе. Апошні прадаў Рыбалоўлеву блізу чатырох дзясяткаў карцінаў найбуйнейшых мастакоў паводле неабгрунтавана завышаных коштаў.

Сам алігарх у гэты момант знаходзіцца ў адпачынку ў Лос-Анджэлесе і пакуль невядома, ці вернецца назад. Раней «калійны кароль» беспаспяхова спрабаваў атрымаць грамадзянства гэтага княства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках