24 красавiка 2024, Серада, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі апавялі пра надвор'е на тыдзень

3
Сіноптыкі апавялі пра надвор'е на тыдзень

У Беларусі будзе без ападкаў, але з замаразкамі.

У апошні працоўны тыдзень верасня захаваецца антыцыкланальны характар надвор'я, ападкі малаімаверныя, але тэмпературны фон будзе паступова зніжацца. У другой палове тыдня ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца начныя замаразкі.

Пра гэта tut.by апавяла намесніца кіраўніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

У аўторак, 26 верасня, ападкі не прагназуюцца. Тэмпература паветра да раніцы панізіцца да +5... 11°С, у дзённыя гадзіны паветра будзе прагравацца, і максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня дасягне +15... 21°С.

27 верасня, у сераду, таксама без ападкаў, але будзе халаднавата: мінімальная тэмпература паветра ўначы апусціцца да +2... 9°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе 12... 18°С.

28 верасня, у чацвер, істотных ападкаў у Беларусі не чакаецца, але ў краіну будзе паступаць больш халоднае і вільготнае паветра, так што ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ў ранішнія гадзіны панізіцца да +2... 7°С, у асобных раёнах чакаюцца слабыя замаразкі да 0... -2°С; максімальная тэмпература ўдзень не вышэй за +9... 16°С.

У пятніцу, 29 верасня, пераважна без ападкаў. Уначы і ўранку месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +1... 7°С, месцамі прагназуюцца замаразкі да 0... -3°С, максімальная тэмпература ўдзень +9... 16°С.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках