20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь чакаюць новыя «дармаедскія» бунты

35
Беларусь чакаюць новыя «дармаедскія» бунты
Фота: «Радыё Свабода»

Людзі не бачаць іншага выйсця з сітуацыі, акрамя як пратэставаць.

Беларусы з 1 студзеня 2018 года выйдуць на 100% узровень кампенсацыі затрат для ўсіх паслуг ЖКГ. Пра гэта заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў. У сітуацыі, калі сярэдні заробак у краіне складае ад $80 да $120, такія «маніпуляцыі з рахункамі» здаюцца рабункам.

Як паказала практыка, вясновыя пратэсты «дармаедаў» нічому не навучылі ўладу. Дэкрэт вярнулі, а ўлады прадаўжаюць варушыць «дармаедскі мурашнік». Чым скончыцца недальнабачная палітыка ўладаў, ці чакаць нам новыя «дармаедскія бунты», якія будуць падмацаваныя «новымі рахункамі» - сайт сharter97.org спытаў гарадзенскага каардынатара Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Сяргея Верамеенку.

- У Беларусі з 1 студзеня 2018 года плануецца перайсці на 100% разлік за тарыфы ЖКГ. У іншых краінах гэта з'яўляецца нармальнай практыкай, але ці магчыма гэта пры заробках беларусаў?

- Перайсці на гэтую практыку магчыма, але, на жаль, не пры гэтай уладзе. 100% гэта колькі ў грашовым эквіваленце? Нам ніхто пра гэта так і не сказаў. І цяпер пераходзіць на гэтую практыку не мае ніякага сэнсу. Пры нашай сістэме ЖКГ, пры нашых камунальніках, калі ў нас усе трубы гнілыя. Як толькі пачынаецца ацяпляльны сезон - усё цячэ. Кажуць, што ўсё ідзе на вецер, але не на вецер, людзі за гэта ўсё плацяць, ім прыходзяць рахункі. І што значаць гэтыя 100%? Гэта міфічная лічба, да якой мы ідзем, як калісьці ішлі да камунізму.

- Дагэтуль востра стаіць пытанне з так званымі «дармаедамі». Улады паспрабавалі даць задні ход з гэтым дэкрэтам, але затым Лукашэнка сказаў «даць усім рыдлёўку ў зубы і працаваць». Як вы думаеце, павышэнне «камуналкі», дэкрэт аб «дармаедах», усё гэта можа прывесці да новых пратэстаў у Беларусі?

- Я думаю, што Лукашэнка сам «узяў рыдлёўку ў зубы» і капае сабе яму, асабліва дэкрэтам №3. Ён што, сам не разумее, што ўсё гэта яму выходзіць бокам? Дэкрэт абсалютна дурны і бессэнсоўны, непапулярны. Бесталкоўшчына нейкая. Лукашэнка яму капае не толькі сабе, але і ўсяму свайму рэжыму.

Тыя некалькі смяротных выпадкаў, калі людзі не знаходзілі ніякага іншага выйсця, як скончыць жыццё самагубствам - гэта тая рыса, якую Лукашэнка перайшоў і людзі не бачаць іншага выйсця з сітуацыі, як пратэставаць. У Лукашэнкі няма іншага выйсця, бо ён прывык жыць багата, прывык ездзіць на дарагіх аўтамабілях, будаваць сабе палацы, ён не можа ў адзін момант ад усяго гэтага адмовіцца. А хтосьці павінен усё гэта аплачваць.

Лукашэнка не разумее, ці не хоча разумець, што гэта канец. Я яму нават удзячны за гэты дэкрэт, бо ён так згуртаваў людзей. Малайчына! У людзей з'явілася матывацыя ўспомніць, што яны з'яўляюцца сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны і яны адказныя за яе лёс. А тут такі выдатны каталізатар - дэкрэт аб «дармаедах». Хай яшчэ раз паспрабуе і паглядзім, хто на гэты раз будзе мацнейшым.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках