28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў і Лукашэнка знайшлі агульную мову

Кадыраў і Лукашэнка знайшлі агульную мову

На сустрэчы ў Менску два васалы Крамля рассыпаліся ва ўзаемных кампліментах.

Лукашэнка сустрэўся 25 верасня ў Менску з Рамзанам Кадыравым - кіраўніком Чачэнскай рэспублікі, якая знаходзіцца ў складзе Расеі. Як паведамляе БелТА, Лукашэнка хваліў дасягненні Кадырава:

«Мы вельмі добра дасведчаныя аб развіцці Чачэнскай Рэспублікі, вельмі радыя за гэта. Вы проста малайцы: паднялі з руін, з попелу свой кавалак зямлі, усялілі ўпэўненасць у народ, - сказаў Лукашэнка. - Для нас Чачэнская Рэспубліка - вельмі перспектыўны, аўтарытэтны рэгіён. Мы хацелі б не толькі супрацоўнічаць з Грозным, але з вамі разам працаваць і на Каўказе, што датычыцца эканамічных стасункаў. Мы спакойна можам там будаваць супольныя прадпрыемствы, ствараць супольныя высокатэхналагічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне не толькі на поўдні, але і на поўначы».

Кадыраў у сваю чаргу распавёў пра «вялікую павагу сярод жыхароў Каўказскага рэгіёну да Лукашэнкі»:

«Я, можна сказаць, марыў пра асабістую сустрэчу з вамі. Таму што ўсе гэтыя гады, як вы толькі што сказалі, мы адчувалі і адчуваем падтрымку. На Каўказе вас вельмі моцна паважаюць, любяць за вашу адназначную пазіцыю. За тое, што вы будуеце дзяржаву, абараняеце інтарэсы свайго народа на вышэйшым узроўні. Нам не абыякавая ваша краіна. І нашы краіны даўно звязваюць сяброўскія, брацкія стасункі», - сказаў Рамзан Кадыраў.

«У рэспубліцы як даведаліся, што я еду, усе - маладыя, старэйшыны: «Бацьку вялікае прывітанне перадайце! Мы заўсёды адчуваем падтрымку, усе ягоныя выступы слухаем». Таму я перадаю вам прывітанне ад нашых грамадзян - моладзі, старэйшын. Яны вельмі вас любяць і паважаюць», - сказаў Рамзан Кадыраў.

Ён таксама падкрэсліў, што Чачэнская рэспубліка - самы бяспечны рэгіён у Расеі, дзе напоўніцу перамаглі тэрарызм. «Абсалютна спакойная тэрыторыя, куды сёння едуць сотні тысяч турыстаў з Амерыкі, Кітая, Японіі. Калі вы прыедзеце, гэта для нас будзе самым вялікім святам », - падкрэсліў ён.

Рамзан Кадыраў заявіў: што ўважліва вывучае эканоміку Беларусі. «Мы некалькі гадоў вывучаем эканоміку вашай краіны. Наш урад працуе, ёсць узаемадзеянне. Упэўнены, што сённяшняя сустрэча паслужыць не на словах, а на справе развіццю нашых стасункаў у эканамічным, прамысловым, сельскагаспадарчым плане», - сказаў кіраўнік Чачэніі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках