24 красавiка 2024, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхіятр патлумачыў рыторыку Лукашэнкі

44
Псіхіятр патлумачыў рыторыку Лукашэнкі
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ АЗАРАЎ/«КОММЕРСАНТ»

У слоўнікавым запасе дыктатара вельмі мала разумных фраз.

Словы «нахіліць», «адарваць галаву», «прымусіць» беларусам нярэдка даводзіцца чуць з вуснаў дыктатара. Карэспандэнт «Белсата» ў Брусэлі Аляксандр Сіліч пагутарыў з псіхіятрам Сяргеем Трыфанавым пра тое, чаму Лукашэнка часта дазваляе сабе выказвацца ў такім стылі.

На думку Сяргей Трыфанава, у слоўнікавым запасе Лукашэнкі вельмі мала разумных слоў:

«Раней шмат казалі пра тое, што ў Лукашэнкі мазаічная псіхапатыя і іншыя псіхічныя адхіленні. Цяпер народ пачынае заўважаць, што з прэзідэнтам нешта не тое. Іншы б чалавек ад сораму праваліўся, калі б пачулі іншыя людзі, а Лукашэнка нічога».

Доктар кажа, што Лукашэнка выкарыстоўвае словазлучэнне «адрываць галовы», бо гэта гучыць проста і па-народнаму.

«Ён гэта вывучыў як адзін з першых выразаў у жыцці і ў яго адсутнічае пачуццё сораму. Яму не важна, што пра яго падумаюць».

Лукашэнка пераносіць сваю манеру думак і дзеянняў на іншых людзей, мяркуе Сяргей Трыфанаў.

«Людзі пачынаюць разумець, што дзеянні ўлады не вельмі разумныя», - кажа доктар.

«Пра што з ім будзе размаўляць Ангела Мэркель або Макрон? Ім няма пра што з ім размаўляць, і Лукашэнку таксама. Можа, для яго было б за гонар пабываць у іх кампаніі, але для іх гэта персона - нуль. Таму заходнія краіны, дзе кіруюць разумныя людзі - ворагі ў прынцыпе».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках