28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лямпачкі-«жукі» зноўку атрымалі міжнароднае прызнанне

4
Беларускія лямпачкі-«жукі» зноўку атрымалі міжнароднае прызнанне

Арт-праект Ангеліны Пісчыкавай атрымаў прыз на конкурсе ў Барселоне.

У суботу, 23 верасня, у Барселоне на цырымоніі ўзнагароджання прэміі ў галіне дызайну пакавання Pentawards 2017 адзначылі тры беларускія работы, піша marketing.by.

Ангеліна Пісчыкава, якая раней атрымала ў Канах «Срэбнага льва», атрымала плацінавую ўзнагароду ў катэгорыі BEST OF THE OTHER MARKETS CATEGORY за сваю працу для CS Lights Bulbs.

Акрамя Ангеліны на конкурсе адзначыліся брэндынгавае агенцтва Fabula Branding і брэндынгавая кампанія Public Group. Fabula Branding здабыла «бронзу» ў катэгорыі «Трункі» за дызайн пакавання кавы Amato.

Public Group здабыла «бронзу» за канцэпцыю пакавання малака ў катэгорыі «Канцэпцыя пакавання».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках