16 красавiка 2024, aўторак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Не выключана, што ілжэмінаванне ў Расеі - праверка спецслужбаў

7
Аркадзь Бабчанка: Не выключана, што ілжэмінаванне ў Расеі - праверка спецслужбаў
Аркадзь Бабчанка

«Тэлефонны тэрарызм» можа выкарыстоўвацца для нагнятання абстаноўкі ў РФ.

Хваля ілжывых паведамленняў аб мініраванні грамадскіх будынкаў у гарадах Расеі можа быць звязаная як з тэлефонным тэрарызмам, так і з вучэннем спецслужбаў. Пра гэта выданню «Гордан» заявіў расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Можа быць усё, што заўгодна. Я цалкам дапускаю, і тэлефонны тэрарызм, і банальнае хуліганства. Не выключана нагнятанне абстаноўкі. У нас жа пакуль выразнай інфармацыі няма. Ці можам толькі здагадвацца. Задзейнічана шмат рэгіёнаў і, як кажуць, тэлефануюць кожны дзень. А гэта цалкам падыходзіць пад тэлефонны тэрарызм. Адразу вялікі ахоп. Можна і людзей напалохаць, і даставіць максімальную колькасць праблем дзяржаве. Складана зразумець, каму канкрэтна гэта выгадна. Можна дапусціць ўвесь спектр - ад ІДзІЛ да школьнікаў-малалетак. Не выключана, што гэта праверка баяздольнасці спецслужбаў, таму што ў 1999 годзе ўжо такое было ў Разані (пасля серыі тэрактаў у падвале жылога дома ў Разані знайшлі мяшкі з белым рэчывам, нібыта, гексагеном. Дырэктар ФСБ Мікалай Патрушаў паведаміў тады, што аналагічныя выбуховыя прылады былі закладзены супрацоўнікамі ФСБ у некалькіх гарадах падчас вучэнняў для павышэння прафесіяналізму спецслужбаў і праверкі пільнасці людзей, - заўв.). Чаму б не паўтарыць? Цалкам дапускаю такі варыянт», - сказаў Бабчанка.

Журналіст адзначыў, што расейцы ўжо прывыклі да тэрарыстычных пагроз і млява рэагуюць на масавыя выпадкі аб ілжывым мінаванні.

«Мяркуючы з маіх знаёмых, усім ужо ўсё роўна, што адбываецца нікога не чапляе. Расея ў гэтай атмасферы 20 гадоў жыве. Настолькі людзі да ўсяго прывыклі, што кожны раз рэагаваць на нешта эмацыйна ўжо не жадаюць. Там на выбухі ніхто ўвагі не звяртае, не тое, што на званкі. Краіна такая», - падсумаваў журналіст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках