16 красавiка 2024, aўторак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязвізавы рэжым хочуць працягнуць да 10 дзён, а кітайцам - да месяца

6
Бязвізавы рэжым хочуць працягнуць да 10 дзён, а кітайцам - да месяца
ФОТА З САЙТА TOURRADAR.COM

У Беларусі разглядаюць варыянт павелічэння тэрміну бязвізавага рэжыму да дзесяці дзён замест пяці.

Міхаіл Кравец, намеснік міністра спорту і турызму, які курыруе турыстычную галіну, распавёў, што ў Беларусі разглядаюць варыянт павелічэння тэрміну бязвізавага рэжыму да дзесяці дзён замест пяці, паведамляе БелТА.

- Праца ідзе. Нас не задавальняюць пяць дзён. Асабліва гэта тычыцца медыцынскага, спартыўнага турызму. Гэтага часу мала. Але гэта быў пілотны праект, ён звязаны з бяспекай, таму што ў турызме гэта вельмі важна. Цяпер, калі сістэма бяспекі абкатаная, вядзём гаворку пра павелічэнне колькасці дзён да дзесяці. Спадзяюся, да Еўрапейскіх гульняў (2019 год. - Заўвага.) гэта атрымаецца, - сказаў ён.

Раней, у жніўні гэтага года, першы намеснік начальніка Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Віталь Навумчык падчас наўпроставай лініі распавёў tut.by, што замежнікі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі дзесяць дзён, а не пяць, як цяпер. Адпаведныя змены ў законе аб прававым становішчы замежнікаў у Беларусі арыенціровачна набудуць моц у снежні 2018 гады - студзені 2019 года.

Са слоў Міхаіла Партнога, бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь ужо скарысталіся 52 тысячы турыстаў. Пры гэтым прапрацоўваецца варыянт распаўсюдзіць бязвізавы рэжым на ўезд не толькі праз Нацыянальны аэрапорт Менск. А грамадзянам Кітая хочуць дазволіць 30-дзённы бязвізавы ўезд.

Нагадаем, што пяцідзённы бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць у Беларусі ў лютым 2017 года для грамадзян з 80 краін. У Міністэрстве спорту і турызму казалі, што ён павінен у асноўным зацікавіць гасцей з краін Балтыі, Польшчы, Нямеччыны і Вялікабрытаніі.

У 2016 годзе Беларусь дазволіла замежнікам без візы наведваць Аўгустоўскі канал, Горадню і Гарадзенскі раён, у 2015 годзе - Белавежскую пушчу.

Паводле статыстыкі Белстата, за 2015 год Беларусь наведала 276 260 арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, у 2016 годзе - 217 398. Пры гэтым летась больш за ўсё гасцей прыехала з Расеі (171 100), Польшчы (7 992) і Літвы (5 846). Замежнікаў, якія прыязджаюць самастойна, беларуская турыстычная статыстыка пакуль не ўлічвае.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках