29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкія біскупы з краін Еўропы правядуць службы ў менскіх храмах

5
Каталіцкія біскупы з краін Еўропы правядуць службы ў менскіх храмах
ФОТА: CATHOLICNEWS.ORG.UK

У Менск прыедуць кіраўнікі біскупскіх канферэнцый з 45 краін свету.

Кіраўнікі біскупскіх канферэнцый з 45 краін свету прыбудуць у Менск для ўдзелу ў пленарным пасяджэнні Рады канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы.

Падчас асамблеі некаторыя іерархі наведаюць прыходы Менска, дзе возьмуць удзел у службах, паведамілі БелТА ў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Так, 28 верасня а 19.00 адбудзецца служба ў храме святога Сымона і святой Алены (Чырвоным касцёле). Яе правядзе прэфект Кангрэгацыі ў справах біскупаў кардынал Марк Уэлле.

На 29 верасня а 18.30 намечаная імша ў касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдры), якую зробіць Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Служба ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца 30 верасня а 19.00, яе правядзе кардынал Анджэла Баньяска, арцыбіскуп Генуі, кіраўнік Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы.

Плануецца, што і 1 кастрычніка іерархі наведаюць некаторыя прыходы Менска, дзе ўзначаляць імшы і сустрэнуцца з вернікамі. Расклад на 1 кастрычніка з'явіцца пазней.

Пленарнае пасяджэнне Рады канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы будзе праходзіць у Менску з 28 верасня да 1 кастрычніка, яно прысвечанае моладзі і будучаму кантыненту як агульнага дома.

Пастанова пра гэта была прынятая падчас леташняга падобнага форуму кіраўнікоў каталіцкіх епіскапатаў Еўропы, які праходзіў у Манака. Выніковы дакумент пленарнага пасяджэння ў Менску будзе агучаны 30 верасня.

Рада канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы бярэ свой пачатак у 1965 годзе, калі ў час сустрэчы 13 кіраўнікоў нацыянальных епіскапатаў у Рыме быў заснаваны камітэт, накіраваны на развіццё магчымасцяў для больш цеснага супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых епіскапатаў.

Устаноўчы сход Рады адбыўся ў Рыме 23-24 сакавіка 1971 года. У яго склад уваходзяць 39 сябраў - Канферэнцыі біскупаў еўрапейскіх краін і некалькі іншых іерархічных структур.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках