24 красавiка 2024, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створанае генетычнае дрэва моў свету

25
Створанае генетычнае дрэва моў свету
ФОТА: IO9.GIZMODO.COM

Беларуская і ўкраінская мовы размешчаныя на адной галіне.

Ілюстратарка Мінна Сандбэрг (Minna Sundberg) адлюстравала лінгвістычнае дрэва, у якім выявіліся цікавыя сувязі паміж рознымі мовамі, піша io9.gizmodo.com.

На аснове даследавання Ethnologue Мінна праілюстравала, як усе асноўныя еўрапейскія, і нават многія ўсходнія мовы, згрупаваныя ў індаеўрапейскія і ўральскія «сем'і». На малюнку галіны дрэў уяўляюць моўныя групы, лісце - мовы.

ДРЭВА РАЗВІЦЦЯ МОЎ СВЕТУ. ФОТА: IO9.GIZMODO.COM

Але нават гэтай падрабязнай схемай аўтарка не змагла ахапіць велізарную колькасць моў: «У адной толькі індаеўрапейскай сям'і даслоўна сотні моў, і на гэтай старонцы я не магла размясціць іх, таму большасць моў, на якіх гаворыць менш за 1 млн чалавек, сюды не патрапіла».

Характэрна, што крона славянскіх моў дзеліцца на чатыры буйныя галіны. У адной - польская, славацкая і чэшская мовы, у другой – расейская мова, а трэцяя аб'ядноўвае беларускую і ўкраінскую мовы. Яшчэ адна, «балканская галіна», змяшчае 6 славянскіх моў: баснійскую, харвацкую, сербскую, балгарскую, македонскую і славенскую.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках