29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Іванаўскім раёне са студні выцягвалі каня

9
Фотафакт: У Іванаўскім раёне са студні выцягвалі каня
ФОТА: 112.BY

Конь зайшоў на закрытую зверху дошкамі студню і праваліўся.

У Іванаўскім раёне з закінутай студні выцягвалі каня. Здарэнне адбылося раніцай 24 верасня. Калодзеж быў зачынены зверху дошкамі, але калі на іх зайшоў конь, яны зламаліся, і жывёла звалілася ў ваду на глыбіню 5 метраў, інфармуе прэс-служба МНС Берасцейскай вобласці.

Супрацоўнікі МНС і супрацоўнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства правялі цэлую спецаперацыю з выкарыстаннем мотапомпы і аўтапагрузнікаў. З калодзежа адпампавалі ваду, вакол раскапалі зямлю і яго часткова разабралі. Пасля гэтага каня атрымалася падняць на паверхню. Жывёла атрымала нязначныя траўмы.

ФОТА: 112.BY
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках