18 красавiка 2024, Чацвер, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ рыхтуе на матч з «Арсеналам» маштабны перфоманс

6
БАТЭ рыхтуе на матч з «Арсеналам» маштабны перфоманс
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Для гэтага барысаўскі клуб заклікае заўзятараў прыйсці на стадыён за 10 хвілін да пачатку матча.

БАТЭ рыхтуе на матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы з лонданскім «Арсеналам» маштабны перфоманс. Для гэтага футбольны клуб заклікае заўзятараў прыйсці раней і заняць свае месцы за дзесяць хвілін да пачатку гульні. Яна пройдзе ў чацвер, 28 верасня, пачатак а 20-й гадзіне.

Прэс-служба БАТЭ адзначае, што на кожным сядзенне будзе знаходзіцца поліэтыленавы ліст жоўтага або сіняга колеру. У пэўны момант яго трэба будзе падняць над галавой. Мяркуецца, што перфоманс ахопіць усе трыбуны «Барысаў-Арэны».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках