25 красавiка 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Застаецца падняць «вясёлага Роджара» над будынкам Міністэрства інфармацыі

5
Павел Севярынец: Застаецца падняць «вясёлага Роджара» над будынкам Міністэрства інфармацыі
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Ананіч мяркуе, што выстаўленне прыватнай тэлефоннай размовы на агляд мільёнаў – гэта абсалютна дазволена.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

- Міністарка інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адказала мне на зварот у справе публікацыі тэлефоннай размовы з лідарам «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам у фільме «Званок сябру», паказаны вясной на БТ.

Са слоў Ананіч, публікацыя аўдыё прыватнай тэлефоннай размовы ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала не з'яўляецца парушэннем закона. Для нейкіх захадаў да адказнасці ў дачыненні да БТ, падрахоўвае Ананіч, няма падстаў.

Адказ міністаркі інфармацыі можна цалкам публікаваць ў рубрыцы «Ноў комент». У цэнтры Еўропы нечакана разгарнулася цэлае пірацкая дзяржава. У вас крадуць вашу прыватную гутарку, яе выстаўляюць у эфір на агляд мільёнаў, і – бой бубнаў! - урад афіцыйна прызнае гэта абсалютна дазволеным! Застаецца падняць «Вясёлага Роджэра» над будынкам Міністэрства інфармацыі на праспекце Пераможцаў, 11 і хорам, усім міністэрствам, зацягнуць песню «Пятнаццаць чалавек на куфар мерцвяка» Капітан Флінт адпачывае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках