17 красавiка 2024, Серада, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Састарэлыя сістэмы КНДР бескарысныя супраць ВПС ЗША

9
Foreign Policy: Састарэлыя сістэмы КНДР бескарысныя супраць ВПС ЗША

Пхеньян не зможа рэалізаваць свае пустыя пагрозы.

Кіраўнік МЗС КНДР Лі Ен Хо папярэдзіў, што яго краіна гатовая збіваць амерыканскія бамбавікі, нават калі яны знаходзяцца за межамі паветранай прасторы Паўночнай Карэі, піша выданне Foreign Policy. Але заходнія вайсковыя аналітыкі сур'ёзна сумняваюцца, што Пхеньян зможа рэалізаваць свае "пустыя пагрозы", бо аснову яго ўзбраення складае "састарэлая" савецкая тэхніка, адзначае выданне, піша сайт newsader.com.

Пхеньян мяркуе, што Вашынгтон фактычна абвясціў вайну Паўночнай Карэі. Як паведамляе Foreign Policy, пра гэта заявіў міністр замежных спраў КНДР Лі Ен Хо.

"Увесь свет павінен выдатна памятаць, што менавіта ЗША першымі абвясцілі вайну нашай краіне. Таму ў нас ёсць поўнае права прыняць контрзахады, у тым ліку права збіваць амерыканскія стратэгічныя бамбавікі, нават калі яны знаходзяцца за межамі нашай паветранай прасторы", - падкрэсліў кіраўнік замежнапалітычнага міністэрства.

Авіяцыя ВПС ЗША рэгулярна набліжаюцца да паветранай прасторы КНДР, каб прадэманстраваць сваю моц і прыхільнасць абароне Сеула. За гэтымі рэйдамі і амерыкана-паўднёвакарэйскімі вучэннямі часта ідуць "ваяўнічыя заявы" Пхеньяна, які пагражае нанесці ўдар па іх удзельніках, адзначае выданне.

Але напярэдадні Пентагон надумаў "павысіць стаўкі". Бамбавікі B-1B і знішчальнікі F-15 падышлі да ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Карэі бліжэй, чым калі-небудзь у XXI стагоддзі. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны ЗША Даны Уайта, гэтыя манеўры былі закліканы паказаць, што ў Дональда Трампа "ёсць мноства сілавых варыянтаў, каб разабрацца з кожным выклікам".

Між тым, апытаныя выданнем экспэрты выказалі сумнеў, што рэальныя магчымасці КНДР адпавядаюць яе "пустым пагрозам" і што яна сапраўды зможа збіць амерыканскі самалёт. На іх думку, паўночнакарэйскія ВПС, якія складаюцца з самалётаў савецкай эпохі, маюць "нязначную небяспеку" для ЗША або іх хаўруснікаў.

"Я вельмі моцна сумняваюся, што які-небудзь з (паўночнакарэйскіх - рэд.) самалётаў зможа паспяхова цягацца з нашымі знішчальнікамі. Калі іх самалёты нападуць на нашы, то ў нас з'явіцца шмат асаў", - мяркуе вайсковы аналітык і адстаўны палкоўнік войска ЗША, які праходзіў службу ў Паўднёвай Карэі, Дэвід Максвел.

З некаторых ацэнак, на ўзбраенні Пхеньяна знаходзяцца тысячы савецкіх ракет тыпу "зямля - паветра", якія сапраўды могуць уразіць амерыканскія самалёты за межамі паўночнакарэйскай паветранай прасторы. Але ўсё гэта "састарэлыя сістэмы", з якімі ВПС ЗША і саюзная авіяцыя, у тым ліку бамбавікі B-1 і B-2, здольныя спраўляцца.

Узор найноўшай тэхналогіі - гэта выраблены самой КНДР зэнітна-ракетны комплекс KN-06, які ў гэтым годзе "ўзмоцнена нахвальваў" Кім Чэн Ын. Аднак радыус дзеяння гэтай мабільнай сістэмы, у аснове якой знаходзяцца расейскія і кітайскія распрацоўкі, наўрад ці перасягае 100 міль і, магчыма, яна не будзе якім-небудзь чынам пагражаць амерыканскай авіяцыі, мяркуюць экспэрты.

"Фактычна такім чынам паўночнакарэйскім рэжым, відавочна, спрабуе здавацца моцным і стрымаць замежныя пагрозы з дапамогай грозных, але пустых заяў", - разважае навуковы супрацоўнік даследчай арганізацыі RAND Corporation Брус Бэнет.

Апошні раз Паўночная Карэя збіла амерыканскае паветранае судна ў 1994 годзе. У выніку атакі на верталёт войска ЗША адзін з пілотаў загінуў, а другі быў узяты ў палон і "пад катаваннямі" даў сведчанні, што ён уварваўся на тэрыторыю КНДР. Паводле версіі Вашынгтона, яго вайскоўцы не парушалі дэмілітарызаваную зону, нагадвае Foreign Policy.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках